Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
29 ноября 2010
Аўтапрабег “За Беларусь!”
26 лістапада Лепель стаў чарговым этапам аўтапрабега “За Беларусь!”, арганізаванага міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Браты-славяне”. Удзельнікі –- у асноўным жыхары Санкт-Пецярбурга, а таксама Кіева і беларусы – за восем дзён праехалі праз Езярышча, Дуброўна, Шклоў, Магілёў, Пінск, Брэст, Гродна, Ліду, Мінск, Лепель і далей праз Полацк і Віцебск плануюць вярнуцца назад.
Асноўны дэвіз акцыі народнай дыпламатыі – Беларусь і Расія – братнія дзяржавы, беларусы і расіяне – братнія народы. Лепельская зямля прыняла ўдзельнікаў прабега гасцінна. Іх сустрэлі традыцыйным хлебам-соллю, адбыўся шматлюдны мітынг. Былі ўскладзены вянкі да магіл загінуўшых воінаў у скверы на плошчы Свабоды і да капліцы, пабудаванай на месцы размяшчэння лагераў ваеннапалонных.
Госці адзначылі шчырасць лепяльчан, выдатную арганізацыю мерапрыемства і ўзорны стан беларускіх дарог.
Васіль МАТЫРКА