Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
27 января 2012
Аварыя на вадаправодзе
Моцныя маразы, якія раптоўна ўсталяваліся, нечакана ўдарылі на Вадохрышча, 19 студзеня, і прадоўжыліся ў наступныя дні, прывялі да рэзкага змяшчэння зямельных пластоў на значнай глыбіні, што стала вынікам аварыі на вадаправодзе на перакрыжаванні вуліц Школьная і Калініна, зусім непадалёк ад гімназіі імя Ерашова.
Моцныя маразы, якія раптоўна ўсталяваліся, нечакана ўдарылі на Вадохрышча, 19 студзеня, і прадоўжыліся ў наступныя дні, прывялі да рэзкага змяшчэння зямельных пластоў на значнай глыбіні, што стала вынікам аварыі на вадаправодзе на перакрыжаванні вуліц Школьная і Калініна, зусім непадалёк ад гімназіі імя Ерашова. Таму работнікі ЛКУВП ЖКГ “Лепель” на чале са старшым майстрам Паўлам Ермаковічам аператыўна прыступілі да ўхілення наступстваў стыхійнага бедства, каб вада, якая прабілася на паверхню зямлі, не паспела заліць наваколле, замерзнуць, не ператварыла падыходы і пад’езды да навучальнай установы ў небяспечны “каток”. Была пастаўлена задача і як мага хутчэй узнавіць водазабеспячэнне жылых дамоў, аб’ектаў вытворчага і сацыяльнага прызначэння.
Для ліквідацыі наступстваў аварыі былі прыцягнуты экскаватар, пагрузчык, аўтамашыны-самазвалы, іншая тэхніка. На глыбіні ў некалькі метраў ад паверхні зямлі быў знойдзены парыў водаправоднай трубы. На месцы пашкоджання ўстаноўлена, зманціравана спецыяльная муфта, якая надзейна ўзнавіла праходжанне вады да спажыўцоў. Водаправодная труба засыпана сухім пяском, які праз некалькі дзён самастойна прасядзе, утрамбуецца, пасля чаго паверхня зямлі ў гэтым месцы будзе разроўнена, а вясной, пасля наступлення цёплых дзён, заасфальтавана.
Мікалай ГАРБАЧОЎ