Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
1 июня 2010
Аздараўленнне дзяцей
1 чэрвеня, Лепель /Уласн. інф./. Пра адпачынак і аздараўленне школьнікаў летам гутарым з галоўным спецыялістам па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва Лепельскага раёна Надзеяй Шыкшнян.
- Надзея Уладзіміраўна, колькі летнікаў адчыняць свае дзверы для маленькіх адпачывальнікаў?
- Тры лагеры адпачынку на базе Бароўскай, Матырынскай і Домжарыцкай школ. Бароўка прыме дзве змены па 130 дзяцей, Матырына – дзве па 120 і Домжарыцы – адну змену на сто чалавек. Летнік у Бароўцы адкрывае свае змены з 12 чэрвеня і 2 ліпеня, Матырына -- з 19 чэрвеня і з 10 ліпеня. Домжарыцы плануюць прыняць сваю змену з 19 чэрвеня.
- Які кошт пуцёўкі?
- Так, для летнікаў, размешчаных у памяшканнях з частковымі камунальнымі зручнасцямі, як у нашым раёне, кошт аднаго койка-дня складае 20500 рублёў. Такім чынам, за васемнаццацідзённую змену поўная сума складзе 369 тысяч рублёў. Бацькам давядзецца заплаціць за дзіцячую пуцёўку да 59 тысяч рублёў.
- Куды звяртацца грамадзянам за пуцёўкай?
- Працуючым бацькам трэба звярнуцца ў камісію па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па месцы працы. Непрацуючым, а таксама індывідуальным прадпрымальнікам – по адрасу: г. Лепель, плошча Свабоды, 2, кабінет 19. Пуцёўкі будуць размяркоўвацца па арганізацыях прапарцыянальна на ўсе змены. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 4-35-16.
Васіль МАТЫРКА.