Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
5 ноября 2012
Бюджэтная скарбонка
05 ноября, Лепель /Соб.инф./. У бюджэт раёна за 9 месяцаў 2012 паступіла 162928,5 млн рублёў, у тым ліку ўласных даходаў 85401,2 млн, або 101,7% ад плана 9 месяцаў і 85,7% ад гадавога. Да ўзроўню мінулага года паступленні ўласных даходаў узраслі ў 2,2 раза. План даходаў выкананы ўсімі сельскімі Саветамі.
Асноўныя сумы плацяжоў у бюджэт раёна забяспечылі адкрытае акцыянернае таварыства “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” — 19,2%, Лепельскае аддзяленне адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк” — 2,7%, арганізацыі Лепельскага райспажыўтаварыства — 4,8%.
Асноўная прыбытковая крыніца бюджэту — падаходны падатак, паступленні па якім склалі 32303,4 млн рублёў. Падатку на прыбытак паступіла 15772,0 млн рублёў — у 4,2 раза больш за ўзровень 2011 года.
Павышэнне раённым Саветам дэпутатаў ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць дазволіла дадаткова прыцягнуць 2227,4 млн рублёў.Мэтанакіраванае размяшчэнне часова свабодных грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках забяспечыла дадатковае паступленне ў бюджэт 849,6 млн рублёў, у тым ліку па сельсаветах — 151,4 млн.
Запазычанасць па бюджэтных пазыках склала 5059,7 млн рублёў, у тым ліку пратэрмінаваных — 3893,2 млн.
За 9 месяцаў расходы склалі 161234,0 млн рублёў. На выплату заработнай платы асвоены гадавыя планавыя прызначэнні на 87%, на камунальныя плацяжы, харчаванне і медыкаменты — 68,3%, на набыццё мяккага інвентару і абсталявання, на аплату бягучага рамонту будынкаў і памяшканняў — 95%.