Браканьеры осуджаны

30 августа 2011

Браканьеры осуджаны

Каб забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, арганізаванае і без нанясення шкоды навакольнаму асяроддзю назапашванне насельніцтвам брусніц і журавінаў у спелым выглядзе, продаж іх лішкаў нарыхтоўваючым арганізацыям і прыватным прадпрымальнікам, якія маюць права займацца гандлёва-закупачнай дзейнасцю, Віцебскі аблвыканкам яшчэ трэцяга жніўня бягучага года прыняў рашэнне аб тэрмінах збору ягад: брусніц -- з 20 жніўня, журавінаў -- з 3 верасня. Парушальнікі будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, што прадугледжвае накладанне штрафных санкцый.

Калі ж матэрыяльныя страты наносяцца прыродзе ў асабліва буйным памеры, вінаватыя нясуць адказнасць у крымінальным парадку. Напрыклад, у судзе адбыўся разгляд справы ў адносінах жыхароў аграгарадка Чарэйшчына М. С. Касцюковіча і Ю. В. Кулакова, якія сумесна 27 мая 2011 года на возеры Неграза здабывалі рыбу сеткамі. Яны налавілі адзінаццаць кілаграмаў рыбы, нанеслі гэтым шкоду рыбным запасам на 5 млн. 796 тысяч рублёў (165 базавых велічынь).

Суд прызначыў кожнаму з браканьераў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год з адтэрміноўкай выканання прыгавора на адзін год, прыняў рашэнне канфіскаваць рыбалоўныя сеткі і спагнаць нанесены прыродным рэсурсам матэрыяльны ўрон.

 Аляксандр БАРАДУЛІН,
 начальнік Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету