Будаўніцтва жылля

30 октября 2012

Будаўніцтва жылля

30 кастрычніка, Лепель /Уласн.інф./. За дзевяць месяцаў бягучага года ў нашым раёне на жыллёвае будаўніцтва выкарыстана 24, 6 мільярда рублёў інвестыцый, што складае 53 працэнты да адпаведнага перыяду мінулага года і 13, 4 працэнта да агульнага аб'ёму інвестыцый у асноўны капітал.

Арганізацыямі ўсіх форм уласнасці, у тым ліку індывідуальнымі забудоўшчыкамі, пабудавана 105 кватэр агульнай плошчай дзесяць тысяч 499 квадратных метраў, што складае 83, 7 працэнта да студзеня-верасня мінулага года.

Асноўныя крыніцы фінансавання жыллёвага будаўніцтва - гэта крэдыты банкаў і ўласныя сродкі насельніцтва. Так, за лік крэдытаў за студзень-верасень бягучага года пабудавана чатыры тысячы 219 квадратных метраў, а за лік уласных сродкаў насельніцтва - шэсць тысяч 112 квадратных метраў жылля.

Аддзел статыстыкі
Лепельскага раёна
Галоўнага статыстычнага ўпраўлення
Віцебскай вобласці.