“ЧАРКА НА ПАСАШОК”

25 января 2012

“ЧАРКА НА ПАСАШОК”

 Ураджэнец Лепеля Аляксандр Балотнік добра вядомы як кампазітар, які напісаў музыку на цудоўны верш беларускага паэта Аляксандра Лягчылава “Чарка на пасашок”.

 Ураджэнец Лепеля Аляксандр Балотнік добра вядомы як кампазітар, які напісаў музыку на цудоўны верш беларускага паэта Аляксандра Лягчылава “Чарка на пасашок”. У выніку плённага творчага ўзаемадзеяння атрымалася па-сапраўднаму народная, застольная песня, сучасны хіт, які не губляе сваёй папулярнасці ўжо на працягу доўгага часу. Не выпадкова “Чарка на пасашок” уключана ў “Залатую калекцыю беларускіх песень”, складзеную па ініцыятыве Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і тэлеканала “Сталічнае тэлебачанне”, трансліравалася разам з іншымі беларускімі музычнымі шэдэўрамі ў вячэрнім калядным эфіры 7 студзеня.

 І вельмі прыемна, што Аляксандр не забывае сваю малую радзіму. На мінулагоднія Каляды ён з вялікім поспехам у якасці спевака выконваў свае аўтарскія песні на імправізаванай сцэне каля раённага Дома культуры, ды і сёлета завітаў у госці да нас, парадаваў землякоў сваім чарговым эстрадным выступленнем.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.
 На здымку: Аляксандр Балотнік на Калядах у Лепелі.
 Фота аўтара.