Чэмпіёнкі рэспублікі

1 августа 2011

Чэмпіёнкі рэспублікі

Выхаванцы Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву неаднаразова праслаўлялі Лепельшчыну на прэстыжных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Многія з іх -- тытулаваныя спартсмены, маюць званні майстроў спорту міжнароднага класа.

Жыхарам Беларусі добра вядомыя імёны чэмпіёна Еўропы, майстра спорту міжнароднага класа па самба, неаднаразовага прызёра чэмпіянатаў Еўропы, уладальніка Кубка свету Сцяпана Папова, майстра спорту міжнароднага класа па дзюдо, чэмпіёна Еўропы па дзюдо Максіма Джамілашвілі, кандыдата ў майстры спорту, неаднаразовага прызёра рэспубліканскіх спаборніцтваў Аляксея Папова, майстра спорту па дзюдо, самба, неднаразовай чэмпіёнкі Рэспублікі Беларусь, прызёра міжнародных спаборніцтваў Кацярыны Філіновіч і многіх іншых.

Прыемна адзначыць, што выпускніцы Лепельскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву ў чарговы раз праславілі Лепельшчыну. У складзе зборнай каманды БНТУ Анастасія Шарамет і Анастасія Мазго сталі чэмпіёнкамі рэспублікі сярод дарослых і ўладальнікамі Кубка Рэспублікі Беларусь па гандболу. Дзяўчатам былі прысвоены званні майстроў спорту Рэспублікі Беларусь па гандболу. Першым выкладчыкам дзяўчат быў трэнер спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Леанід Ражкоў.

Вышыні скараюцца рупным. Няхай жа гэты ганаровы тытул стане для спарстменак паспяховым этапам на шляху да новых перамог!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ