Да правядзення выбараў гатовы

7 сентября 2012

Да правядзення выбараў гатовы

7 верасня, Лепель /Уласн.інф./. Для азнаямлення з узроўнем падрыхтоўкі да выбараў наш горад наведалі назіральнікі выканаўчага камітэта Садружнасці незалежных дзяржаў Анатоль Бякешчанка і Мурат Ташыбаеў. Сустрэча гасцей адбылася ў раённым выканаўчым камітэце. Анатоль Васільевіч і Мурат Сяйтжанавіч даведаліся аб колькасці ўчастковых выбарчых камісій, іх прадстаўнікоў, пазнаёміліся з кандыдатурамі на пасаду дэпутата, удакладнілі месцы сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі і г.д.

Прадстаўнікі выканаўчага камітэта СНД сустрэліся са старшынёй Лепельскага райвыканкама Пятром Шыкшнянам. Пётр Генрыхавіч расказаў гасцям аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна, мадэрнізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, рабоце па добраўпарадкаванню, рамонце вуліц, будаўніцтве жылля. 
 Намеснік дырэктара Дэпартамента па супрацоўніцтву ў сферы бяспекі і супрацьдзеянню новым выклікам і пагрозам Мурат Ташыбаеў і начальнік аддзела па супрацоўніцтву ў сферы барацьбы з правапарушэннямі, тэрарызмам і наркапагрозай Дэпартамента Анатоль Бякешчанка адзначылі, што па ўзроўню развіцця сацыяльнай інфраструктуры Лепель займае дастойнае месца ў Віцебскай вобласці. 

Нашы госці з задавальненнем прайшлі па гарадской плошчы. Іх увагу прыцягнулі добраўпарадкаваны гарадскі сквер, адрэстаўраваны будынак раённага вузла паштовай сувязі, квітнеючы дворык ля аддзела ЗАГС. Асаблівую цікавасць у прадстаўнікоў выканаўчага камітэта СНД выклікала экскурсія па Лепельскаму раённаму Дому рамёстваў. Цудоўныя вырабы ўдзельнікаў клуба народных майстроў і мастакоў "Скарбонка" - шыкоўныя карціны, саламяныя, гліняныя вырабы, тканыя ручнікі, паясы, беларускія нацыянальныя строі прывялі наведвальнікаў у захапленне. Метадыст клуба народных майстроў і мастакоў “Скарбонка” Ніна Звягінцава падрабязна расказала гасцям аб асаблівасцях народных строяў у пэўным рэгіёне, распавяла аб працэсе стварэння ручнікоў, паясоў і г.д.

 Майстар-метадыст раённага Дома рамёстваў Алена Камека прадэманстравала, як на ткацкім станку ў даўнія часы стваралася пакрывала.

Анатоль Бякешчанка Адзначыу, што падрыхтоўка да выбарчага працэсу ў Лепельскім раёне праведзена на высокім узроўні, у адпаведнасці з заканадаўствам. Выбарчыя ўчасткі забяспечаны ўсёй неабходнай інфармацыяй для грамадзян, ніякіх скаргаў з боку ініцыятыўных груп, давераных асоб ад кандыдатаў на пасаду дэпутата ў акружную выбарчую камісію не паступала. Мяркую, што жыхары Лепельскага раёна прымуць актыўны ўдзел у галасаванні. 

 Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.