Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 августа 2011
Да ранішняй расы
У чарговы раз на палях, дзе працуюць з ранку да цямна хлебаробы, было мнагалюдна і святочна. Усе сабраліся, каб павіншаваць з працоўнай перамогай старшага камбайнера Анатоля Жылінскага, які другім у раёне (пасля Аляксандра Буйніцкага з сельгасфіліяла “Заазер’е”) намалаціў тысячную тону збожжа. Нечаканасцю такі рэкорд не быў. Анатоль ужо чатыры гады запар “біў” яго, а двойчы намалочваў больш за паўтары тысячы тон. Так што сёлетняе дасягненне чакалі як нешта абавязковае, само сабой зразумелае. Нават, паразважаўшы, дзіўна рабілася. Каб тысячу тон намалаціў хтосьці ўпершыню, гэта выглядала б больш сенсацыйна. А Жылінскі проста не мог не зрабіць гэта. Вось так часам працоўны подзвіг незаслужана пераходзіць у шэраг звычайнага. Вялізнай чырвонай махінай насунуўся камбайн. Захапіўшы апошнія грыўкі збажыны, матавіла спынілася. Матор заглух. З кабіны выйшаў Анатоль Жылінскі. Старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян уручыў камбайнеру Дыплом і канверт з заслужанай прэміяй, пажадаў далейшых поспехаў і працоўных перамог. Старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Сяргей Марціновіч уручыў традыцыйныя дыплом, майку, кепку, вымпел, канверт.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ