Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 ноября 2011
Даходліва аб надзённым
На сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Мікалаем Нікіціным з калектывам гімназіі абмяркоўваліся пытанні паўсядзённага жыцця, склаўшайся сацыяльна-эканамічнай сітуацыі. У прыватнасці, Мікалай Мікалаевіч праінфармаваў, што на Лепельшчыне за 10 месяцаў бягучага года аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года павялічыўся на 60 працэнтаў, сельскагаспадарчай – на 16 працэнтаў, што садзейнічае стабілізацыі становішча ў сацыяльнай сферы. У тры разы больш, чым планавалася, было накіравана фінансавых сродкаў на дзяржаўную адрасную дапамогу насельніцтву, каб палепшыць матэрыяльны стан найбольш сацыяльна неабароненых слаёў грамадства.
Загадчык аддзела гігіены райЦГЭ Алег Варган акцэнтаваў увагу на вакцынацыі супраць грыпу, прафілактыцы іншых прастудных захворванняў, у тым ліку рэкамендаваў да мінімуму звесці выкарыстанне сінтэтычных адзення і абутку як шкодных для здароўя.Педыятар раёна Сяргей Чарноў расказаў аб набыцці новага медыцынскага абсталявання для паляпшэння лячэння хворых, укамплектавання раённай бальніцы маладымі ўрачэбнымі кадрамі, спецыялістамі сярэдняга медыцынскага персаналу.
Начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Ігар Міхно расказаў аб змяншэнні колькасці злачынстаў, якія здзяйсняюць падлеткі, мерах па прафілактыцы правапарушэнняў.
На бяспецы дарожнага руху спыніўся ў сваім выступленні начальнік ДАІ Аляксандр Трусаў. Ён паведаміў, што за 10 месяцаў зарэгістравана 21 дарожна-транспартнае здарэнне, тры чалавекі загінулі і 18 атрымалі раненні. Работнікі гімназіі звярнуліся да Аляксандра Мікалаевіча з просьбай дапамагчы ў арганізацыі належнага бяспечнага руху транспартных сродкаў і пешаходаў ля гімназіі.
Начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама Андрэй Пшонка акцэнтаваў увагу прысутных на рабоце з моладдзю, асабліва вучнёўскай.Пачатку ацяпляльнага сезона ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі прысвяціў сваё выступленне намеснік дырэктара ЛКУВП ЖКГ “Лепель” Мікалай Палтавец. Ён растлумачыў асаблівасці падачы гарачай вады ў гэты перыяд, неабходнасці шырокага выкарыстання мясцовых відаў паліва, эканоміі энергетычных рэсурсаў.
Намеснік старшыні раённага спажывецкага таварыства па кадрах Алена Ермаловіч распавяла аб паляпшэнні якасці гандлёвага абслугоўвання насельніцтва, будаўніцтве ў мікрараёне гімназіі новага сучаснага магазіна з аптэкай.
Тэмай выступлення намесніка начальніка аддзела падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі МПЗ па Лепельскім раёне Таццяна Каралевіч стаў парадак падачы дэкларацый аб сукупным даходзе за 2011 год, строгага выканання патрабаванняў па ўплаце падаткаў на зямлю і нерухомасць.
Інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Іспянкоў з трывогай гаварыў аб павелічэнні ўтрая колькасці загінулых людзей на пажарах у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года, узмацненні дзейнасці па прафілактыцы надзвычайных здарэнняў з цяжкімі наступствамі.
Мікалай ГАРБАЧОЎ