Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
28 марта 2013
Добраахвотныя дружыны
Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне надзейнай бяспекі, захаванне законнасці і ўмацаванне правапарадку ў краіне немагчыма ў’явіць без удзелу грамадзян. Важнай умовай эфектыўнай дзейнасці праваахоўных органаў па папярэджанню і выкараненню злачынстваў, ухіленню іх прычын з’яўляецца падтрымка грамадзян і грамадскіх фарміраванняў. Насельніцтва садзейнічае праваахоўным органам, у тым ліку органам унутраных спраў, у ахове належнага парадку і забеспячэнні грамадскай бяспекі як індывідуальна, на добраахвотнай аснове, так і праз грамадскія фарміраванні. Вялікая роля ў ахове грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю, правапарушэннямі належыць спецыяльным грамадскім фарміраванням: добраахвотным народным дружынам па ахове грамадскага парадку, таварыскім судам, а таксама пазаштатным работнікам міліцыі.
На тэрыторыі нашага горада і раёна створана і дзейнічае 28 добраахвотных дружын, з іх 17 -- у горадзе і 11 -- у сельскай мясцовасці. У іх склад уваходзіць 246 дружыннікаў -- 142 ў горадзе і 104 -- на сяле. У мінулым годзе ў сумеснай рабоце супрацоўнікаў Лепельскага РАУС і членаў добраахвотных дружын затрымана 67 правапарушальнікаў, праведзена чатыры выезды на сямейныя скандалы, праверана 24 чалавекі, якія знаходзяцца на прафілактычных уліках. Часта дружыннікі з’яўляюцца адзінымі сведкамі правапарушэння і аказваюць значную дапамогу пры доказе віны правапарушальніка ў рамках адміністрацыйнага працэса.
У дзень святкавання 96-ай гадавіны са дня стварэння беларускай міліцыі ў раённым Доме культуры начальнік Лепельскага РАУС Мікалай Латышаў ушанаваў членаў добраахвотных дружын, якія зрабілі значны ўклад у забеспячэнне грамадскага парадку і дысцыпліны. Сярод іх члены добраахвотнай дружыны Бароўскага сельвыканкама Г.Г.Камарова, В.П.Еўтушэнка, камандзір добраахвотнай дружыны ўстановы аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” Н.А.Дзямко і камандзір добраахвотнай дружыны РУЭС М.М.Азаронак. Надзейным ахоўнікам правапарадку былі ўручаны падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі.
Ігар МІХНО,начальнік аддзяленняаховы правапарадкуі прафілактыкі Лепельскага РАУС.