Другая маладосць

9 ноября 2012

Другая маладосць

9 ноября, Лепель /Соб.инф./. Яны ўсе — не юнага дзясятка: старэйшаму — пад восемдзесят пяць, малодшай — пад шэсцьдзясят. Але ў іх клубе не прынята ні лічыць гады, ні пахваляцца імі. Тут пахваляюцца чым заўгодна: звязаным шалікам ці вышытай сурвэткай, пачутай новай песняй ці ўдалай акампаніроўкай. З гонарам распавядаюць пра цікавыя паездкі, дзеляцца ўражаннямі пра пачутае, пабачанае, прачытанае ў прэсе.

9 ноября, Лепель /Соб.инф./. Яны ўсе — не юнага дзясятка: старэйшаму — пад восемдзесят пяць, малодшай — пад шэсцьдзясят. Але ў іх клубе не прынята ні лічыць гады, ні пахваляцца імі. Тут пахваляюцца чым заўгодна: звязаным шалікам ці вышытай сурвэткай, пачутай новай песняй ці ўдалай акампаніроўкай. З гонарам распавядаюць пра цікавыя паездкі, дзеляцца ўражаннямі пра пачутае, пабачанае, прачытанае ў прэсе.

А пра гады, якія кожны з іх пражыў, вядома ж, не марна, маўчаць. Узрост ім крышачку замінае, часам падводзіць здароўе, і таму не так часта, як хацелася б, яны наведваюцца ў свой клуб, не так далёка выпраўляюцца з экскурсіямі. Але яны навучыліся адчуваць сябе шчаслівымі і ў тых варунках, якія ім даступныя. Кажуць: “Хочаш быць шчаслівым — будзь ім!” Ветэраны нарадзіліся ў тую эпоху, калі патрыятычным аптымізмам была прасякнута ўся краіна, навучыліся радавацца жыццю, калі былі маладымі. І гэтыя аптымізм, радасць, маладосць не пакідаюць іх сённяшнім днём.

Народны клуб “Ветэран” быў заснаваны пры РДК у 1988-ым, яшчэ ў той вялікай краіне іх маладосці, без якой яны сябе не ўяўлялі. Нарадзіўся ён на аснове харавога калектыву, які складаўся з ветэранаў вайны і працы нашага горада. Роўна дваццаць гадоў таму калектыў атрымаў званне народнага, якое трэба кожныя тры гады пацвярджаць.

Вось і налета, перш чым сустракаць свой юбілей, трэба ў сакавіку пацвердзіць ганароднае званне народнага, дзеля чаго рыхтуюць сур’ёзную канцэртную праграму да ацэнкі строгага журы. Даваць канцэрты для іх — справа не новая. Хор удзельнічае ў многіх мерапрыемствах Дома культуры: святы Перамогі, Незалежнасці, дні пажылых людзей, інвалідаў, чарговая гадавіна Кастрычніцкай рэвалюцыі і г.д. Дваццаць два актывісты, якія спяваюць у ветэранскім хоры, складаюць і касцяк інтэлектуальнага клуба, дзе абмяркоўваюць культуру, эканоміку, палітыку, спрачаюцца па выхаваўчых пытаннях. Яны ж ездзяць з канцэртамі на прадпрыемствы. Пабылі на малочнакансервавым камбінаце, наведалі Стаі, Юркоўшчыну, Чарэйшчыну, сустракаліся з воінамі ў Заслонаве і Бароўцы, ездзілі ў Дуброўна на фестываль “Не старэюць душой ветэраны”. Атрымалі дыплом за высокую сцэнічную культуру. Крыху раней ездзілі ў Полацк і ў Вялікія Лукі. Дагэтуль з цеплынёю ўзгадваюць тыя паездкі, прыемна здзіўляюцца, што дзеці ў школах іх добра прымаюць, уважліва слухаюць іх канцэрты.

У клубе “Ветэран” ёсць рупныя майстрыхі: Ганна Маславатая вышывае, Валянціна Рэут і Ганна Скалабан вяжуць, Раіса Дзямко пляце бісерам, Анастасія Сцяпанава піша вершы. Тут шмат галасістых песеннікаў, таленавітых чытальнікаў і проста грамадска актыўных людзей — усіх і не пералічыць. Кіруе клубам “Ветэран” Юлія Кунчэўская.