Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
7 декабря 2012
Другасная сыравіна
Для размяшчэння адходаў у рэгіёне функцыянуюць палігон па Аршанскай шашы, асноўны міні-палігон «Бароўка» і 15 міні-палігонаў у сельскіх населеных пунктах, якія знаходзяцца на абслугоўванні камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Лепель» і камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка”.
Для размяшчэння адходаў у рэгіёне функцыянуюць палігон па Аршанскай шашы, асноўны міні-палігон «Бароўка» і 15 міні-палігонаў у сельскіх населеных пунктах, якія знаходзяцца на абслугоўванні камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Лепель» і камунальнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства “Бароўка”. Для збору адходаў створана 40 пляцовак. На пункце дасартавання ўстаноўлена абсталяванне для прэсавання макулатуры і поліэтыленавага пакавання.
Прымаюць другасныя матэрыяльныя рэсурсы тры нарыхтоўчыя пункты і 70 прадпрыемстваў гандлю, тры раз’язныя нарыхтоўшчыкі. Устаноўлены і працуюць 100-тонныя аўтамабільныя вагі, абсталяваны пляцоўка, тры склады і дзве паветкі для другасных матэрыяльных рэсурсаў, усталяваны прэс для пакетавання. На перапрацоўчыя прадпрыемствы здадзена 258,3 тоны макулатуры, 62,6 — адходаў шкла, 4,4 — тэкстылю, 5,1 — пластмас і поліэтыленавай упакоўкі, 2 тоны гумаўтрымліваючых адходаў, 10 тысяч кубічных метраў адходаў лесапілавання і дрэваапрацоўкі.
У ходзе праверак выканання раённай праграмы кантралюючымі службамі раёна за розныя парушэнні, звязаныя з утрыманнем тэрыторый, несанкцыянаваным размяшчэннем адходаў, выдадзена 321 прадпісанне, складзена 109 пратаколаў на юрыдычных асоб, службовых асоб і грамадзян. Пры ўсім тым прадпрыемствамі ЖКГ дапускаюцца хібы з вывазкай цвёрдых камунальных адходаў у сельскіх населеных пунктах, не вырашаны да канца пытанні канчатковага абуладкавання кантэйнерных пляцовак, міні-палігонаў. Вычарпалі свае магчымасці палігон па захаванні цвёрдых камунальных адходаў па Аршанскай шашы і асноўны міні-палігон «Бароўка» ў раёне кар’ера. Патрабуе большай настойлівасці рэалізацыя сістэмы экалагічнай асветы насельніцтва, растлумачэння важнасці паасобнага збору адходаў.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА