Другі хлеб

23 сентября 2013

Другі хлеб

Поўным ходам у раёне вядзецца ўборка другога хлеба, на 19 верасня бульба выкапана і звезена больш як з 42 працэнтаў палеткаў.

Поўным ходам у раёне вядзецца ўборка другога хлеба, на 19 верасня бульба выкапана і звезена больш як з 42 працэнтаў палеткаў. Напомнім, што на Лепельшчыне вырошчваннем бульбы займаюцца наступныя гаспадаркі: ДСГУ Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” (35 га), ААТ “Чарэйшчына” (125 га) і ААТ “Лядна” (30 га). У сартастанцыі бульба выкапана з 28 гектараў, валавая прадукцыя склала 286 тон, ураджайнасць – 102 ц/га. У ААТ “Чарэйшчына” вытворчыя паказчыкі крыху лепшыя. З 32,9 выкапаных гектараў сабралі 426 тон, ураджайнасць склала 129 ц/га. У ААТ “Лядна” выкапаны 18 гектараў, сабрана 195 тон бульбы, ураджайнасць 108 ц/га.