Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 сентября 2011
Два святочныя дні
Такія цудоўныя вершаваныя радкі прысвяціў нашаму гораду беларускі паэт Пятрусь Броўка. Яны ўспамінаюцца кожны раз, калі бачыш непаўторныя краявіды Лепельшчыны. Два гады таму, калі Лепель ярка і незабыўна адсвяткаваў свой 570-гадовы юбілей, нарадзілася цудоўная традыцыя -- кожны год адзначаць Дзень нараджэння Лепеля.
Прадстаўнікі мясцовай улады, калектывы гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў робяць усё магчымае для таго, каб свята пакінула ў гасцей незабыўныя ўражанні. З самай раніцы ў мінулую суботу для жыхароў раёна было падрыхтавана шмат прыемных сюрпрызаў. Вялікую цікавасць ва ўсіх выклікала выстава спартыўнай тэхнікі, якая была арганізавана на плошчы Свабоды. Тут жа адбылося адкрыццё трэцяга этапа спаборніцтваў Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па джып-трыалу. Значнай падзеяй святочнага дня стала адкрыццё дэкаратыўна-анімалістычнай скульптурнай кампазіцыі “Пятачок”, якая сімвалізуе гаспадарлівасць, пільнасць, бадзёрасць духу народа і працавітасць.
Увазе гасцей была прадстаўлена цудоўная выстава “Лепель і лепяльчане”. Яркія фотаздымкі расказвалі аб дзейнасці гарадскіх арганізацый і прадпрыемстваў, вельмі пазнавальнай была таксама выстава, прысвечаная гісторыі горада. Умелыя і шчодрыя гаспадары, прадстаўнікі сельскіх саветаў ад душы запрашалі гасцей на свае падвор’і, дзе для кожнага былі падрыхтаваны смачныя пачастункі. Тут жа можна было павесяліцца -- праспяваць любімую песню і патанцаваць. Бойка ішоў гандаль. На гандлёвых вітрынах Лепельскага райспажыўтаварыства лепяльчанам шчыра прапаноўваліся ласункі, мясныя і кулінарныя вырабы. Шмат станоўчых эмоцый лепяльчанам падарыў цудоўны канцэрт, падрыхтаваны на сцэне летняга амфітэатра. Усім узнялі настрой выступленні інструментальнай групы Стайскай музычнай школы традыцыйнай культуры, узорнага фальклорнага калектыву "Сунічкі", юных танцораў Лепельскай дзіцячай школы мастацтваў і іншых калектываў.
На працягу двух дзён весела гаманіў наш родны горад. Выдатна адпачылі, павесяліліся і дарослыя, і дзеці.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ
На здымках: шчыра запрашаюць гасцей да святочнага стала работнікі Бароўскага цэнтра культуры і вольнага часу; майстрыха Вольга Ганчар заняла першае месца ў конкурсе “Матчыны кросны” ў намінацыі “Габелен”.Фота аўтара