Дыпломы і прэміі

4 сентября 2012

Дыпломы і прэміі

У сувязі з тым, што пастановай Савета Міністраў 2012 год абвешчаны годам аховы працы, абласны камітэт прафсаюзаў самую пільную ўвагу звярнуў на гэта пытанне. З пачатку года тэхнічныя інспектары абласнога прафсаюза работнікаў будаўніцтва і вытворчасці будаўнічых матэрыялаў наведвалі сельскагаспадарчыя арганізацыі Лепельшчыны, знаёміліся з умовамі працы, забеспячэннем вытворчага працэсу. Свае заўвагі накіроўвалі кіраўнікам гаспадарак, галоўным спецыялістам. 

 За шматгадовую плённую безаварыйную працу абласнымі камітэтамі прафсаюзаў работнікаў АПК і работнікаў будаўніцтва былі ўзнагароджаны механізатары Віктар Барысёнак і Андрэй Шпак з ААТ “Чарэйшчына”, Аляксандр Галай з КУВСГП “Баброва”, Анатоль Жылінскі з сортавыпрабавальнай станцыі, Пётр Духовіч і Артур Ляйко з СВФ “Заазер’е”. Ім уручаны памятныя прызы, дыпломы і грашовыя прэміі.

Васіль МАТЫРКА.