Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
24 декабря 2013
Дзе набыць лясную прыгажуню?
З мэтай забеспячэння насельніцтва горада Лепеля і раёна навагоднімі елкамі дзяржаўнай лесагаспадарчай установай “Лепельскі лясгас” з 20 снежня будзе арганізаваны іх продаж на сядзібах лясніцтваў у Лепелі па вуліцы Віцебская, у аграгарадках Стаі, Слабада, Камень, вёсцы Валосавічы, з 23 снежня будзе арганізаваны продаж елак на цэнтральным рынку і рынку індывідуальнага прапрымальніка Мацешы.
Кошт елак на гарадскім рынку будзе залежаць ад іх вышыні. Елка вышынёй да аднаго метра будзе каштаваць 50 тысяч рублёў, ад аднаго да двух -- 70 тысяч рублёў, ад двух дла трох метраў -- 90 тысяч.
У лясніцтвах кошт елак ніжэйшы: дрэўца да аднаго метра будзе каштаваць 40 тысяч рублёў, ад аднаго да двух метраў -- 55 тысяч рублёў, ад двух да трох -- 80 тысяч.
Самавольная парубка дрэваў караецца штрафам у памеры ад 130 тысяч да трох мільёнаў 900 тысяч рублёў. Акрамя таго, парушальнік абавязаны будзе кампенсаваць урон, нанесены лясной гаспадарцы.
Аляксандр КЛУНДУК,намеснік дырэктараДЛГУ “Лепельскі лясгас”на ідэалагічнай рабоце.