Дзень праваслаўнай кнігі

3 апреля 2014

Дзень праваслаўнай кнігі

Выстава-прагляд праваслаўнай літаратуры прайшла ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Прысвечана яна была Дню праваслаўнай кнігі.

Выстава-прагляд праваслаўнай літаратуры прайшла ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі. Прысвечана яна была Дню праваслаўнай кнігі. “Першыя крокі да храма”, “Сям’я і шлюб”, “Дзецям аб праваслаўі”, “Праваслаўе аб здаровым ладзе жыцця” – у падборках можна было знайсці розную інфармацыю. У цэнтральнай бібліятэцы ёсць свой фонд праваслаўнай літаратуры, але, дарэчы, гэтую выставу прадаставіла прыхадская бібліятэка храма Параскевы Пятніцы, фонд якой каля 900 экзэмпляраў. Працуе бібліятэка ўжо 17 гадоў, сёння там 38 актыўных чытачоў, сярод якіх нямала і дзяцей.