“Дзякуй дзядам за Перамогу!”

27 июня 2013

“Дзякуй дзядам за Перамогу!”

У гонар 70-гадовай гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне вучні сярэдняй школы № 3 прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”.
 У СШ № 3 праводзілася навукова-практычная канферэнцыя “Дзякуй дзедам за Перамогу!”, якая былва накіравана на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі, удзел у навукова-даследчай рабоце, умацаванне сувязі пакаленняў, выхаванне павагі да памяці і традыцый нашага народа.
 У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Музея школы, члены клуба “Спадчына” па кіраўніцтвам Сталіны Нікіцінай, гуртка “Ветэран” (кіраўнік Алена Нагулян) і юныя гісторыкі-пошукавікі (кіраўнік Алена Куц, Наталля Міхно), а таксама запрошаныя ветэраны працы С.М.Кляцкова, Я.І.Юнацкевіч, Л.В.Скавародка і вучні школы.
 Мерапрыемства праходзіла ў тры этапы. Спачатку сваімі ўспамінамі аб вайне падзяліліся педагогі школы, ветэраны вайны. Выступілі таксама ветэраны вайны нашага мікрараёна, а затым вучні школы расказалі аб сваіх прадзедах, якія прайшлі нялёгкімі шляхамі вайны.
 Усё гэта суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй. Увазе гледачоў была прадстаўлена выстава баявых узнагарод і матэрыялаў аб ветэранах вайны.
 Інфармацыя аб педагогах-ветэранах Вялікай Айчыннай вайны збіралася з пачатку стварэння музея Анатолем Ханяком, Людмілай Лях, Святланай Кляцковай, Аленай Нагулян. У нашай школе -- адзінаццаць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта П.А.Счасновіч, А.С.Ханяк, І.С.Карпенка, З.А.Нісенбаум, Т.І.Макееў, І.С.Бас, Я.Г.Паюл, М.Я.Трывашкевіч, Р.С.Карпенка-Фішкіна, Д.С.Масціцкі і іншыя.
 Аб іх баявым шляху ў сваіх выступленнях расказалі вучні школы. Вельмі цікавым быў расказ аб ветэранах нашага мікрараёна А.П.Лапцева, А.М.Палонскім і г.д., з якімі школа падтрымлівае цесную связь.
 Для кожнага чалавека вельмі важныя сямейныя традыцыі, памяць аб сваіх продках, свая радаслоўная. Кацярына Куц, вучаніца 11 “А” класа, расказала пра свайго прадзеда Івана Прохаравіча Скамарошчанку, які прайшоў баявы шлях да Берліна. Вельмі цікавым быў аповяд Яна Булуха, вучня восьмага “А” класа, пра прабабулю Анастасію Максімаўну Булух, якая была залічана добраахвотнікам у ваенна-палявы шпіталь у 1941 годзе.
 Госці мерапрыемства ўважліва слухалі расказ Мікалая Бруцкага-Стэмпкоўскага, вучня восьмага “Б” класа, пра прадзеда Івана Раманавіча Сімаку, які загінуў у 1944 годзе ў баях на Волзе.
 Вучаніца сёмага “Б” класа Лізавета Скавародка расказала пра свайго прадзеда Яфіма Дзмітрыевіча Баранава, імем якога названы поле і трактарная брыгада ва Украіне. Там праходзілі жорсткія баі з фашыстамі, і Яфім Дзмітрыевіч быў цяжка паранены, страціў руку.
 Успамінамі аб сваіх родных падзяліліся і запрошаныя ветэраны.
 Мы не павінны забываць, якой цаной была дасягнута наша перамога, як нялёгка было захаваць мір. Нашаму пакаленню варта браць прыклад з жывых і шанаваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны, якія ўжо пакінулі жыццё. Яны падарылі нам светлую будучыню, магчымасць вучыцца і выходзіць на далейшыя прасторы жыцця.
Аляксандра БУРДЗІЛОЎСКАЯ,
член клуба “Спадчына”.