Дзяржаўны план — закон

2 ноября 2012

Дзяржаўны план — закон

02 ноября, Лепель/Соб.инф./. У цэлым народна-гаспадарчы комплекс Лепельшчыны развіваецца дынамічна. Працоўнымі калектывамі забяспечана станоўчая дынаміка па тэмпе росту рознічнага тавараабароту — 107,4 працэнта, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях — 103,3.

02 ноября, Лепель/Соб.инф./. У цэлым народна-гаспадарчы комплекс Лепельшчыны развіваецца дынамічна. Працоўнымі калектывамі забяспечана станоўчая дынаміка па тэмпе росту рознічнага тавараабароту — 107,4 працэнта, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі ў сельгасарганізацыях — 103,3. Экспарт тавараў без уліку рэспубліканскіх прадпрыемстваў склаў па выніках працы васьмі месяцаў 124,8 і 124,6 працэнта адпаведна пры заданні 150 працэнтаў, экспарт паслуг па тэрыторыі — 134,4 пры заданні 150 працэнтаў.

Аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 841,9 мільярда рублёў, што складае 221,1 працэнта да 2011 года, інавацыйнай прадукцыі — 264,8 млрд рублёў.
У будаўнічым комплексе ўведзена ў эксплуатацыю жылля 10499 квадратных метраў, што складае 75 працэнтаў да задання. З запланаваных на бягучы год 23 невыкарыстоўваемых аб’ектаў нерухомасці прыцягнута 13. На жаль, не па ўсіх пазіцыях забяспечаны рост аб’ёмаў асноўных тавараў-прадстаўнікоў. Індэкс прамысловай вытворчасці па раёне з 111,5 працэнта за студзень — сакавік сёлетняга года знізіўся да 109,2 працэнта за студзень — верасень. Ніжэй узроўню студзеня — верасня 2011 года забяспечаны паказчык па інвестыцыях у асноўны капітал у цэлым па тэрыторыі і камунальных унітарных прадпрыемствах, гаспадарчых таварыствах з доляй дзяржуласнасці больш за 50 працэнтаў. Рэнтабельнасць продажаў у прамысловасці і ў арганізацыях сельскай гаспадаркі па выніках студзеня — жніўня бягучага года склалася на ўзроўні 2,1 і 6,7 працэнта. Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 5,3 працэнта пры заданні мінус восем. Чатырма суб’ектамі гаспадарання атрыманы страты.

Заданне па здачы на перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў забяспечана па макулатуры на 41,9 працэнта, шкла — на 65,8, тэкстылю — на 48,8, пластмасе і ПЭТ-упакоўцы — на 19,5, гуме — на 25. Да канца года неабходна прыцягнуць у гаспадарчы абарот 10 аб’ектаў нерухомасці. Намечаны шэраг мер па ўстараненні недахопаў у дзейнасці суб’ектаў гаспадарання.