Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 октября 2012
Экалогія Лепельшчыны(з сесіі раённага Савета дэпутатаў)
17 октября, Лепель /Соб.инф./. Сярод шэрагу пытанняў, якія былі вынесены на абмеркаванне дэпутатаў, першае было прысвечана тэме рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, забеспячэння экалагічна спрыяльных умоў для пражывання людзей.
17 октября, Лепель /Соб.инф./. Сярод шэрагу пытанняў, якія былі вынесены на абмеркаванне дэпутатаў, першае было прысвечана тэме рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, забеспячэння экалагічна спрыяльных умоў для пражывання людзей. Першы намеснік старшыні райвыканкама Барыс Яфрэмаў адзначыў, што экалагічнае становішча нашага раёна характарызуецца як стабільнае. Адна з самых вострых праблем -- ахова ад забруджвання і рацыянальнае выкарыстанне водных рэсурсаў.
На тэрыторыі раёна налічваецца 136 азёр, працякае 20 малых рэк. Плошча воднага люстэрка ўсіх вадаёмаў складае сем тысяч 860 гектараў, працягласць берагавой лініі -- 428 кіламетраў. Плошча водаахоўных зон -- 43, 8 тысячы гектара, а ўзбярэжных палос -- тры з паловай тысячы гектара.
Мерапрыемствы, запланаваныя праектамі водаахоўных зон і ўзбярэжных палос вадаёмаў, малых рэк, прынятыя ў снежні 1991 года, выкананы ў поўным аб’ёме. За межы ўзбярэжных палос і водаахоўных зон вынесена 35 жывёлагадоўчых ферм, сем летніх лагераў жывёлы, 14 складоў мінеральных угнаенняў і ядахімікатаў, адзін склад гаруча-змазачных матэрыялаў і 23 ёмістасці для захоўвання вадкіх мінеральных угнаенняў.
У аграгарадку Вялікі Поўсвіж уведзены ў эксплуатацыю сучасныя ачышчальныя збудаванні поўнай біялагічнай ачысткі, за лік сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды праведзена рэканструкцыя сцёкавых збудаванняў каналізацыі вёскі Бароўка, сцёкавыя воды ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат”, якія раней пасля лакальных ачышчальных збудаванняў скідваліся ў раку Эса, пераведзены на гарадскія ачышчальныя збудаванні, пабудавана станцыя абезжалезвання ў вёсцы Бароўка.