Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
16 ноября 2011
Фарбы Лепельшчыны
У выставе “Фарбы Лепельшчыны”, якая адкрылася ў невялікай галерэі краязнаўчага музея, прыняў удзел дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, які напрыканцы 70-х гадоў працаваў другім сакратаром Лепельскага РК ЛКСМБ.
Сталічны госць уручыў усім удзельнікам выставы, цяперашнім ды ранейшым яе арганізатарам фотаальбомы з серыі “Вялікія мастакі” рэпрадукцый карцін вядомага беларускага мастака Івана Хруцкага. Тут варта адзначыць, што Уладзімір Пракапцоў не проста госць вернісажу, ён – удзельнік самой выставы, паколькі выставіў на ёй сваю работу “Вечнасць”.
Сёлетняя выстава “Фарбы Лепельшчыны” юбілейная – дзесятая па ліку. На ёй 16 мастакоў выставілі 46 работ. Ёсць сярод іх і сапраўдныя мэтры, і знакамітыя мастакі-лепяльчане, і моладзь. Тры мастакі ўдзельнічаюць у “Фарбах” упершыню.
Начальнік аддзела культуры Тамара Бароха ўручыла удзельнікам выставы Граматы аддзела культуры.
Кожны мастак заслугоўвае ўвагі, кожны знайшоў сваіх прыхільнікаў. Адных вабілі “Півоні” Уладзіміра Пшонкі, іншыя спыняліся ля “Бярозак” Алены Бязегі, “Снегіроў” Марыны Самонавай, “Чартапалоху” Марыны Буртыль…
Гурт наведвальнікаў доўга абмяркоўваў тэмперу (карціна, намаляваная фарбамі, расцёртымі на яечным жаўтку або на сумесі клеявога раствору з алеем) “Ілюзія перамяшчэння” Людмілы Саўчынчык.
Кожны знайшоў сабе любімы твор. Я міжволі спыніўся перад карцінай “Ваколіцы вёскі Верабкі” Паўла Жарнасека. Вось і лапік імклівай плыні нястомнага працаўніка. А справа да падножжа дамбы ціснецца берагавое кустоўе павольнай Бярэшчы. Схапіць бы вуду, ды праціснуцца скрозь хмыз да рэчкі.
І яшчэ адна карціна затрымала ля сябе надоўга. Не напалохала суровасцю, а прыцягнула сваёй рэальнасцю і дакладна перададзенай шэранню “Зіма ў вёсцы Юшкі” Алеся Саўчанкі. Істота так і цягнецца ўдосталь нагуляцца пад кашлатымі ад заснежанай наледзі дрэвамі блізкага ўзлеску ды потым сагрэцца ў старэнькай вясковай хатцы. Закрадваецца мара ўзімку паблукаць вакол Юшак, каб у рэальнасці пабыць у перададзеным алеем свеце.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ (Фота аўтара) На здымку: удзельнікі выставы “Фарбы Лепельшчыны”.