Фестываль міжкультурных камунікацый

6 апреля 2012

Фестываль міжкультурных камунікацый

На базе СШ №1 прайшоў фестываль міжкультурных камунікацый. Удзельнікі выступілі ў намінацыях: экскурсія “Мая нязведаная Беларусь”, тэатралізацыя, аратарскае майстэрства, песні, танцы.

Мацнейшымі аказаліся гімназісты. Прынамсі, яны перамаглі ў конкурсе спевакоў і танцораў, дзе першае месца дасталося Крысціне Церашковай за выкананне песні ”Каляровая ноч” на англійскай мове. Танцавальны калектыў з гімназіі “ДеКаТан” выканаў “на вагу срэбра” свой каронны “шатландскі танец”, з якім ужо выступае не ўпершыню, а “бронзу” атрымала спявачка Алена Карпіцкая.
 
Віктар ЛЯШЧЫНА