Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
22 марта 2012
Галоўнае - прафілактыка
У раённым Цэнтры дзіцячай творчасці была праведзена акцыя “Бяспеку – у кожны дом!”. У ёй прынялі ўдзел больш 60 юных лепяльчан.
Не забываюць ратавальнікі наведваць і жылыя дамы ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокіх і састарэлых грамадзян горада і раёна. У апошні час гэта работа была актывізанава ў сувязі з правядзеннем акцыі “Шэфская дапамога!” Дадзенай катэгорыі насельніцтва ўжо вельмі сталага ўзросту растлумачваліся патрабаванні пажарнай бяспекі, неабходнасць строгага іх выканання, выказваліся парады наконт вырашэння канкрэтных праблем. Некаторым такім нашым землякам была нават аказана дапамога ва ўборцы іх домаўладанняў і прылеглай тэрыторыі. Не засталіся ў баку ад гэтай важнай справы навучэнцы гімназіі імя Ерашова Вікторыя Алісевіч і Валянцін Шаманідзі.
А з 1 сакавіка па 1 красавіка бягучага года ў горадзе і раёне праводзіцца месячнік па папярэджанню пажараў і іншых надзвычайных здарэнняў, гібелі на іх людзей. У гэты перыяд часу супрацоўнікамі РАНС абследуюцца домаўладанні адзінокіх састарэлых грамадзян, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, паколькі менавіта яны перш за ўсё і становяцца ахвярамі вогненная стыхіі. Юрый ЛОКЦЕЎ,намеснік начальніка РАНС