Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
15 сентября 2011
Гарадскія гарызонты
Паводле Генеральнага плана горада Лепеля прадугледжана яго актыўная забудова. На падставе Генеральнага плана складзены падрабязныя планы дэтальнай планіроўкі цэнтральнай часткі Лепеля і мікрараёна Поўдзень.
Сёлета здадзены ў эксплуатацыю 60-кватэрны жылы дом па вуліцы Чуйкова. Заканчваецца ўзвядзенне двух 40-кватэрных шматпавярховікаў па вуліцах Максіма Горкага і Інтэрнацыянальная. Пачаліся будаўніча-мантажныя работы “нулявога цыкла” 40-кватэрнага жылога дома па завулку Ялугіна (побач з магазінам “Каласок”).
Будзе закладзены падмурак 100-кватэрнага шматпавярховіка па вуліцы Чуйкова, насупраць мікрараёна жылых дамоў, размешчаных непадалёк ад аўтазапраўкі і аўтамагістралі Мінск-Віцебск. Наогул, у гэтым месцы, на другім баку вуліцы Чуйкова, мяркуецца ў перспектыве пабудаваць тры 100-кватэрныя жылыя дамы з адпаведнай сацыяльнай інфрастуктурай: прадуктовы магазін, пункт грамадскага харчавання, пошта, аптэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, камп’ютарны цэнтр і г. д.
Сёлета ў Лепелі завершана ўзвядзенне 24 аднакватэрных дамоў сядзібнага тыпу агульнай плошчай 3708 квадратных метраў і шчаслівыя сем’і гараджан ужо справілі ў іх сваё наваселле.
Прытым трэба адзначыць, што жыхарам горада, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, выдзяляюцца зямельныя ўчасткі (да 15 сотак) для будаўніцтва. Напрыклад, па вуліцы Караленкі поўным ходам кіпіць работа на 26 такіх зямельных надзелах. А ў мікрараёне Поўдзень-1 толькі з верасня 2010 года і па цяперашні час такія дакументы ўжо атрымалі 20 чалавек, якія таксама ўжо актыўна ўзводзяць ўласнае жыллё. Дзякуючы гэтаму ўсё далей пашыраюцца межы вуліц Мінская, Пржэвальскага, Заслонава, Коцарава і Кляшторнага. Усяго ў Лепелі зараз вядзецца індывідуальнае жылое будаўніцтва на 89 участках.
Землеўпарадкавальнай службай райвыканкама загадзя зроблена планіроўка і распрацавана дакументацыя на яшчэ 23 зямельныя ўчасткі для жыллёвага будаўніцтва, якія чакаюць сваіх гаспадароў, паколькі чаргі на атрыманне зямлі на дадзеныя мэты зараз няма.
За бюджэтныя сродкі ў мікрараёнах індывідуальнай жылой забудовы пракладваюцца вуліцы, вядуцца лініі электраперадач, падводзіцца водаправод. Плануецца будаўніцтва магазінаў, іншых аб’ектаў першачарговага сацыяльнага прызначэння, узвядзенне магістраляў інжынерна-транспартнай інфраструктуры і г. д. Дарэчы, ніякіх непераадольных абмежаванняў на зладкаванне ў такіх аднакватэрных жылых дамах аўтаномна выкарыстоўваемых камунальных паслуг не існуе.
Вадзім ВАРГАН,галоўны архітэктар горада і раёна