Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
29 марта 2012
Гарантыя ўраджайнасці высокая
Сортавыпрабаваннем у дзяржаўнай сельскагаспадарчай установе “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” займаюцца шэсць спецыялістаў. На кожнага з іх прыпадае 107 сартадоследаў. Па выніках іх дзейнасці ў дзяржаўны рэестр унесена 85 сартоў і 20 -- прызнаныя перспектыўнымі.
Вядома, выпрабаванне праводзіцца па ўсіх правілах агратэхнікі і патрабаваннях тэхналогій. Дасягаецца гэта, дзякуючы невялікім надзелам, адведзеным для кожнага сорту – сотка. А ўсяго летась выпрабоўвалася 646 сартоў 38 культур. Дык якая ж ураджайнасць атрымліваецца пры належным доглядзе?
З сямі сартоў азімай пшаніцы (“Капылянка”, “Капэла”, “Люцыюс”, “Маркіза”, “Сакрэт”, “Фігура” і “Сейлар”) найбольшую ўраджайнасць даў “Сакрэт” – 90,4 ц/га, найменшую – “Капылянка” (74,7 ц/га). Лепшую зімаўстойлівасць мае “Сакрэт” – ацэнена ў пяць балаў. Горшую – “Фігура” – 3,6 бала. Пяццю баламі ацэнены хлеб з “Сейлара”, і 4,6 бала – з “Маркізы”.
Сарты яравой пшаніцы “Досвітак”, “Ласка” і Любава” мелі ўраджайнасць адпаведна 56,3 ц/га; 64,8 ц/га і 60,2 ц/га і бал хлеба 4,4; 4,2 і 3,9.
Жыта сартоў “Укосная”, “Верасень” і “Заазерская” паказалі выдатную зімаўстойлівасць і далі ўраджайнасць адпаведна 43,6 ц/га, 59,7 ц/га і 60,9 ц/га. А вось “Зарніца” ў папярэднія два гады мела ўраджайнасць 74,1 ц/га і 70,3 ц/га, а летась толькі 26 ц/га. Прычына такога падзення – дрэнная зімаўстойлівасць, ацэненая балам “1”.
Авёс сартоў “Запавет”, “Айвары”, “Дэбют” і “Бінга” прынёс ураджайнасць адпаведна 68,8 ц/га, 62,8 ц/га, 65,2 ц/га і 72,1 ц/га.
З 11 сартоў ячменю піваварнага найбольшую ўраджайнасць даў “Сувярэн” – 63,2 ц/га, найменшую – “Гасцінец” (46 ц/га). Найбольшы працэнт бялку соладу ўтрымлівае “Фэст” – 10,99%, найменшы – “Кангу” (10,14%).
З сямі сартоў азімага рапсу найбольш ураджайным паказаў сябе “Сітро” – 49,4 ц/га (сярэдняя яго ўраджайнасць за тры гады выпрабаванняў таксама найлепшая – 42,7 ц/га). Найменш ураджайным стаў “Лідар” – 27 ц/га (сярэдні за тры гады выпрабаванняў – 30,6 ц/га.
Тры гады выпрабоўваліся дзевяць сартоў яравога рапсу. Найбольш ураджайным за час выпрабаванняў зарэкамендаваў сябе “Мобіль СL(ППЦ ЗР 11109)” – 27,9 ц/га. Ніжэйшую ўраджайнасць даў “Гермес-кантроль” – 22,7 ц/га. Летась лепшай ураджайнасцю вызначыўся “Солар СL (НПЦ ЗР 11209)” – 38,6 ц/га, горшай – “Трапер” (30 ц/га). Найбольш не ўрадзіў у 2010 годзе “Гермес-кантроль” – 15,5 ц/га. Найбольш тлушчу ўтрымлівае сорт “ДК 7170 КЛ” – 44%, найменш – “Гермес-кантроль” (38,6%).
З ранніх трох сартоў бульбы лепшая сярэдняя ўраджайнасць у нямецкай “Вінеты” – 322 ц/га, горшая – у “Лілеі” (287 ц/га). Па таварнасці клубняў вызначылася “Вінета” – 92%, па ўтрыманні крухмалу – “Лілея” (14,9%). Горшая таварнасць у “Лілеі” – 87%, найменш крухмалу ў нямецкай “Эвяліны” – 12,2%. Тры сезоны выпрабоўваліся чатыры сарты сярэдняранніх клубняў. Супраць 270 ц/га “Явару” нямецкі сорт “Рэд Фэнтэзі” даў 328 ц/га. Палярнасцю таварнасці вызначаюцца беларускі “Фальварак” (80%) і нідэрландская “Лабадыя” (91%), утрымання крухмалу – “Лабадыя” (12,5%) і “Явар” (15,7%).
Сярэдняспелыя сарты бульбы “Скарб”, нямецкі “Каскад” і чэшскі “Рэд Ганна” далі ўраджайнасць адпаведна 302 ц/га, 261 ц/га і 298 ц/га, таварнасць – 86%, 78% і 81%, крухмалу – 12,3%, 12,4% і 10,5%.
Сярэдняпознюю групу клубняў складалі сарты “Ласунак”, нідэрландскія “Рамас” і “Сантана”. Іх сярэдняя за тры гады ўраджайнасць была адпаведна 227 ц/га, 307 ц/га і 278 ц/га, таварнасць – 86%, 82% і 89%, утрыманне крухмалу – 18,3%, 13,9% і 16,2%.
“Атлант”, “Сафір” і “Максімум” – познія сарты бульбы. Іх ураджайнасць адпаведна 264 ц/га, 391 ц/га і 226 ц/га, таварнасць – 85%, 96% і 67%, утрыманне крухмалу – 17,9%, 13,9% і 22,6%.
Уладзімір ШУШКЕВІЧ