Гатоўнасць тэхнікі 
Патрэбы і забяспечанасць 
Самая цяжкая пасяўная

15 марта 2013

Гатоўнасць тэхнікі Патрэбы і забяспечанасць Самая цяжкая пасяўная

Зіма пакрысе здае свае пазіцыі вясне: паступова павялічваецца працягласць дня, неўзабаве наступіць веснавое раўнадзенства. У хуткім часе на палеткі выедзе сельскагаспадарчая тэхніка.

Зіма пакрысе здае свае пазіцыі вясне: паступова павялічваецца працягласць дня, неўзабаве наступіць веснавое раўнадзенства. У хуткім часе на палеткі выедзе сельскагаспадарчая тэхніка. Калі кіравацца старой прымаўкай аб тым, што сані трэба рыхтаваць летам, а калёсы – зімою, то верагодна меркаваць, што ў бягучыя дні павінен завяршыцца рамонт глебаапрацоўчай тэхнікі, каб сустрэць веснавую сяўбу ў поўнай гатоўнасці.

Сёлета земляробам трэба пасеяць пшаніцу, ячмень, авёс, кукурузу і іншыя яравыя культуры на плошчы больш як 15 тысяч гектараў. Асноўная нагрузка ляжа на камбінаваныя глебаапрацоўчыя пасяўныя агрэгаты. Іх у гаспадарках раёна налічваецца 39 адзінак: 21 – трохмятровай шырыні захопу і 18 – шасцімятровых. У сярэднім кожным агрэгатам трэба будзе засеяць каля 500 гектараў. Калі ўлічыць, што на пасяўную кампанію адводзіцца дзесяць дзён, атрымліваецца норма дзённай выпрацоўкі ў 40 гектараў. Гэта многа ці мала? Адкажам кампетэнтна – вельмі шмат, праца ў земляробаў наперадзе самая напружаная. Для параўнання: згодна з тэхналагічнымі характарыстыкамі, трохмятровы пасяўны агрэгат за працоўную васьмігадзінную змену здольны засеяць 15 гектараў, шасцімятровы – да 30.

На дапамогу пасяўным агрэгатам павінны прыйсці 25 сеялак розных мадэляў. Іх галоўнае адрозненне ў тым, што норма высеву вытрымліваецца не так дакладна і агрэгат здольны больш якасна правесці апрацоўку глебы непасрэдна перад пасевам.

Адразу пасля завяршэння азімай сяўбы глебаапрацоўчая тэхніка ў гаспадарках была пастаўлена на сезоннае захоўванне і арганізаваны паступовы, планамерны яе рамонт з першага лістапада.

Калі адносна невялікія паломкі можна адрамантаваць у майстэрнях сельгасарганізацый, то больш буйныя – не спецыялізаваных прадпрыемствах. Адносна пасяўных агрэгатаў такім з’яўляецца Віцебскі маторарамонтны завод, які іх, уласна, і вырабляе па ліцэнзіі. На сярэдзіну сакавіка ў Віцебску на капітальным рамонце знаходзяцца пяць шасцімятровых агрэгатаў і два трохмятровыя. Рамонт першых каштуе да 300 мільёнаў рублёў у залежнасці ад велічыні няспраўнасцяў, другіх – па 140 мільёнаў -- усяго больш мільярда рублёў.

Гэтыя і іншыя рамонтныя работы павінны быць аплачаны за кошт сродкаў сельгасарганізацый. Дарэчы, з першага лістапада гаспадаркі ўжо выканалі рамонтаў і абслугоўванняў глебаапрацоўчай тэхнікі больш як на паўтара мільярда рублёў.

Больш як на 90 працэнтаў гатова тэхніка ў сельскагаспадарчым вытворчым філіяле “Заазер’е”. Аднак і там ёсць пэўныя цяжкасці. Так, на імпартны пасяўны агрэгат “Amazon” патрэбен гідраўлічны размеркавальнік, які каштуе каля ста мільёнаў рублёў, энерганасычаны трактар МТЗ-3022 патрабуе замены рухавіка Detroit-diesel – яшчэ 150 мільёнаў. Што і казаць, калі рамонт звычайнага дыскатара глебы БДК-5,4 абыходзіцца ў 60 мільёнаў рублёў.

Сельгасарганізацыям у падрыхтоўцы да веснавой сяўбы на дапамаюць па-свойму прадпрымальнікі, якія гандлююць запчасткамі і камплектуючымі. Яны часта выдзяляюць тавар з адтэрміноўкай плацяжу. Дзякуючы гэтым і іншым намаганням гатоўнасць пасяўной тэхнікі набліжаецца да 90%. Чызелі і культыватары, якія ў поле выходзяць першымі, амаль ва ўсіх гаспадарках стаяць на лінейцы гатоўнасці.

Значная праблема -- шыны, асабліва на тыя ж самыя энерганасычаныя МТЗ-3022. Апошнім часам асноўныя аб’ёмы палявых работ ускладаюцца менавіта на гэту тэхніку, пакрышкі ж іх вытрымліваюць толькі сезон інтэнсіўнай эксплуатацыі, потым даводзіцца мяняць. “Пераабуць” такі трактар каштуе да ста мільёнаў рублёў. ААТ “Лепельскі МКК” акажа сельгасвытворцам дапамогу ў гэтай справе авансам на агульную суму два мільярды рублёў. Гаспадаркі зараз праводзяць тэндары на закупку шын.

Шматгадовы вопыт паказвае, што гаспадаркі за пасяўную кампанію выкарыстоўваюць да 800 тон дызельнага паліва і іншых матэрыялаў. І ў гэтым пытанні не абыйсціся без дапамогі дзяржавы. Так, прынята рашэнне аб выдзяленні льготных крэдытаў на суму ў 3,2 мільярда рублёў ад ААТ “Белаграпрамбанк”.

Захаванне харчовай бяспекі дзяржавы – задача стратэгічная, таму выконваць яе з поўнай аддачай належыць кожнаму.

Аляксандр ЧЭРНІКАЎ,
намеснік начальніка аддзела механізацыі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці
ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.