Год кнігі

2 мая 2012

Год кнігі

 У Поўсвіжскай сельскай бібліятэцы афармляюць выставу “Дзень добры, кніга беларуская!” з нагоды трох юбілеяў, якія з’яўляюцца знакавымі падзеямі сёлетняга кніжнага года.

 Раздзелы выставы гавораць самі за сябе. Два з іх – “З Купалам у сэрцы жывём” і “Як песня народа, неўміручы наш Колас” прысвечаныя 130-годдзю класікаў беларускай літаратуры. Трэці -–з нагоды стагадовага юбілею народнага паэта Максіма Танка – называецца “Паэзія – як хлеб надзённы”. Плануецца таксама шэраг мерапрыемстваў ў межах святкавання азначаных юбілеяў.

Віктар ЛЯШЧЫНА