Год кнігі

28 мая 2012

Год кнігі

Раённы конкурс юных паэтаў праводзіцца не ўпершыню і, можна сказаць, стаў ужо традыцыйным. Сёлета конкурс праводзіўся ў рэчышчы Года кнігі і меў непасрэднае дачыненне да юбілеяў літаратурных кла¬сікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Каля пяці¬дзесяці юных талентаў узялі ўдзел у конкурсе, а дваццаць сем ¬удзельнікаў сталі лаўрэатамі.

Арганізатары конкурсу — аддзел моладзі райвыканкама, ЦДТ, літаратурна-музычны клуб “Выток”, вядучая Алена Макаранка — не ставілі задачай вызначыць “новага Пушкіна ці Купалу”. Галоўнай мэтай конскурсу стала  -  абудзіць у дзяцей і падлеткаў цікавасць да творчасці, прымусіць іх задумацца над чалавечымі каштоўнасцямі. Таму і вершы, якія  трапілі на конкурс, былі розныя, як па тэматычнай скіраванасці, так і па літаратурным узроўні.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі дыпломы, граматы і падарункі. Да таго ж, прыемным падарункам кожнаму аўтару лепшага верша можа стацца яго ўдзел у абласным этапе конкурсу “Калыска мая Беларусь”, матэрыялы для якога будуць накіраваны ў Віцебск яшчэ да канца гэтага месяца.