Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 июля 2012
Год кнігі
12 ліпеня, Лепель /Уласн.інф./. Шмат удзельнікаў і гасцей сабраў фестываль беларускай кнігі, які прайшоў у Бароўцы.
12 ліпеня, Лепель /Уласн.інф./. Шмат удзельнікаў і гасцей сабраў фестываль беларускай кнігі, які прайшоў у Бароўцы. У мясцовым цэнтры культуры і вольнага часу сабраліся бібліятэкары раёна, удзельнікі літаратурна-музычнага клуба “Выток” раённага Дома культуры, аўдыторыю напоўнілі шумныя, звонкія галасы, дзяцей і падлеткаў, якія адпачываюць у бароўскім летніку і папраўляюць здароўе ў дзіцячым рэабілітацыйным цэнтры “Жамчужына”.
Прыехалі таксама госці – члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Тамара Краснова-Гусачэнка і Барыс Беляжэнка.
Праграма фестывалю прадугледжвала літаратурна-музычную кампазіцыю “Песняры “Зямлі пад белымі крыламі”, акцыю “Чытаем разам, чытаем па-беларуску!” Маленькіх чытачоў чакаў “Вясёлы кнігавоз” з казкамі, вершамі і прыгодамі, віктарына “Беларуская казка-мудрая падказка”, конкурсна-гульнёвая праграма “Цікавая вандроўка па Кнігаградзе”.
Адмыслова да свята былі наладжаны кніжныя выставы “Яе вялікасць Кніга”, “Вершаў любімыя радкі”, ”Кніга з аўтографам”, якая распавяла пра сустрэчы ў бібліятэцы са знакамітымі пісьменнікамі, “Беларускія кнігі-юбіляры 2012года” і інш. Падведзены вынікі акцыі “Чытацкая стужка”, пад час якой створана “цудоўнае дрэва”, да якога кожны ўдзельнік, прачытаўшы беларускую кнігу, мог прымацаваць сваю галінку.
Удзельнікі і госці фестывалю пачыталі вершы, абмяняліся думкамі пра літаратурны працэс, выявілі сваё стаўленне да беларускай кнігі. Адбыўся экспрэсіўны дыялог з няўрымслівай дзіцячай аўдыторыяй – дыялог пакаленняў.
Фестываль прымеркаваны да Году кнігі і юбілеяў нашых літаратурных класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка.
Віктар ЛЯШЧЫНА.
На здымку: кніжны фестываль у Бароўцы.