Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
8 сентября 2011
“Грабёлкі” знішчаюць ягаднікі
Добры ўраджай чарніц вырас сёлета ў лясах раёна! Той, хто не лайдачыў, не баяўся цяжкасцей, звязаных са зборам гэтых смачных ягад, вельмі запатрабаваных як унутры нашай краіны, так і за яе межамі, змог значна умацаваць сваё фінансавае становішча, палепшыць стан сямейнага бюджэту. Закупачная цана для зборшчыкаў дасягала 25 тысяч за кілаграм! Ды і нарыхтоўшчыкі ў бягучым годзе далёка не “прагарэлі”, атрымалі свой вялікі грашовы “навар”.
Аднак ў сёлетні “ягадны” сезон вельмі ўразіла і іншае – масавае выкарыстанне так званых “грабёлак” – самаробных металічных рук, што значна паскараюць валавы збор чарніц, але абрываюць лісце, моцна пашкоджваюць парасткі гэтых дзікарастучых раслін, з-за чаго яны, як вядома, перастаюць пладаносіць на тэрмін да пяці гадоў, а многія з іх наогул незваротна гінуць. Балюча было бачыць цэлыя гектары чарнічных зарасляў, на якіх пасля такога “збору” ў папярэднія гады толькі дзе-нідзе сёлета трапляліся рэдкія ягады.
Пастаянна бываючы ў лясных угоддзях у апошнія два месяцы, я заўважыў, што калі раней падобныя “зборшчыкі” хоць крыху асцерагаліся адкрыта выкарыстоўваць свае незаконныя “прылады”, то сёлета яны ваўсю арудавалі імі ўжо без усялякага страху, нават дробязнай боязні панесці за гэта хоць нейкае пакаранне. Не ведаю, з чым гэта звязана, але такая з’ява мела месца. Так што, на жаль, самым варварскім чынам пачалі вынішчацца чарнічныя ўгоддзі і можа так здарыцца, што налета ўжо не будзе ў лясах такога выдатнага ўраджаю ягад!
Згодна з заканадаўствам за выкарыстанне “грабёлак” пры зборы ягад прадугледжана адміністрацыйная адказнасць для грамадзян у выглядзе штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, індывідуальных прадпрымальнікаў – 100 базавых велічынь, юрыдычных асоб – 500 базавых велічынь. У папярэднія гады назіраліся неаднаразовыя выпадкі затрымання такіх парушальнікаў з накладаннем на іх штрафных санкцый. Сёлета ў ходзе правядзення рэйдаў з удзелам супрацоўнікаў нашай інспекцыі было зафіксавана шмат фактаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, аднак з “грабёлкамі” пакуль нікога не ўдалося злавіць, як кажуць, “за руку”, хаця пра гэтую існуючую праблему з бязлітасным знішчэннем ягаднікаў мы добра ведаем і практычныя захады для яе ўхілення і надалей будзем прадпрымаць.
М. АЗЁРНЫ