Грузаабарот на чыгуначнай станцыі

18 декабря 2013

Грузаабарот на чыгуначнай станцыі

У студзені-лістападзе на чыгуначнай станцыі “Лепель” было пагружана і адпраўлена па прызначэнні 1926 вагонаў з разнастайнымі грузамі, агульная вага якіх склала 83 тыс 864 тоны.

У студзені-лістападзе на чыгуначнай станцыі “Лепель” было пагружана і адпраўлена па прызначэнні 1926 вагонаў з разнастайнымі грузамі, агульная вага якіх склала 83 тыс 864 тоны. У асноўным гэта была драўніна, пастаўленая лясгасам, леспрамгасам і Бярэзінскім дзяржзапаведнікам. Чыгункай вывозілася таксама прадукцыя ААТ “Лепельскі МКК”, філіяла “Лепельскае” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, некаторых іншых прадпрыемстваў і арганізацый. Акрамя таго, за гэты ж перыяд часу работнікамі чыгуначнай станцыі было выгружана 1962 вагоны, адрасаваныя спажыўцам Лепельшчыны.