Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
7 декабря 2016
...І 1400 тон солі
У філіяле "ДЭУ №37" РУП "Віцебскаўтадар" зараз маецца ў наяўнасці для папярэджання галалёдзіцы, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў больш за дзевяць тысяч тон пясчана-солевай сумесі і 1400 тон солі.
У філіяле "ДЭУ №37" РУП "Віцебскаўтадар" зараз маецца ў наяўнасці для папярэджання галалёдзіцы, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў больш за дзевяць тысяч тон пясчана-солевай сумесі і 1400 тон солі. Гэта ў асноўным адходы вытворчасці калійных угнаенняў у Салігорску, таму яны каштуюць адносна нядорага, зручныя і эфектыўныя ў выкарыстанні на аўтамагістралях. Праўда, такія супрацьгалалёдныя матэрыялы вельмі агрэсіўныя па ўздзеянні на паверхні кузаваў, іншыя металічныя часткі аўтамашын. Як паведаміў галоўны інжынер ДЭУ №37 Ігар Гардзееў, напрыклад, у Швецыі для лепшага счаплення гумавых колаў аўтамабіляў з асфальтабетонным пакрыццём дарог, актыўнага супрацьдзеяння галалёдзіцы выкарыстоўваюць яшчэ і гранітную крошку, якая здабываецца ў гэтай краіне ў вялікіх аб'ёмах у гарах Скандынавіі, таму яна даступная па цане для мясцовых дарожнікаў. А для Беларусі, якая бедная на залежы прыродных выкапняў, у тым ліку і на граніт, выкарыстанне гэтага матэрыялу па фінансавых прычынах немагчымае.