І для дзяцей, і для дарослых

2 мая 2012

І для дзяцей, і для дарослых

Год кнігі азначаны ў Баброўскай бібліятэцы не аднымі прысвячэннямі волатам беларускай літаратуры. Тут сабрана шмат іншага цікавага матэрыялу. Напрыклад, у маі спаўняецца 65 гадоў беларускай пісьменніцы Раісе Баравіковай, якая піша пераважна кнігі для дзяцей. Некалькі яе новых кніг паступілі ўжо ў бібліятэку. На літаратурнай гадзіне “Мая душа – скарбонка пачуцця” юныя чытачы зноў перагорнуць старонкі любімых кніг пісьменніцы, пазнаёмяцца з яе творчай біяграфіяй. Гэтым часам у бібліятэцы разгорнута тэматычная паліца рускай пісьменніцы Валянціны Асеевай “Чарующая сила таланта” – да 110-годдзя з дня яе нараджэння.

Віктар ЛЯШЧЫНА