Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 ноября 2011
І хутка, і без парушэнняў
З кожным годам павялічваецца колькасць маладых аўтааматараў, для якіх аўтамабіль становіцца, апрача ўсяго іншага, яшчэ і сапраўдным захапленнем на ўсё жыццё. Сярод моладзі карыстаюцца вялікай папулярнасцю разнастайныя аўтамабільныя гонкі, ралі па перасечанай мясцовасці, якія звычайна ператвараюцца ў непаўторныя, цікавыя відовішчы не толькі для саміх іх удзельнікаў, але і шматлікіх балельшчыкаў.Прыжыўся ў нашым раёне і конкурс сярод маладых вадзіцеляў катэгорыі “В”, якія працуюць на прадпрыемствах і ва ўстановах Лепельшчыны, прымеркаваны да Дня аўтамабіліста і дарожніка. Арганізатарамі яго выступаюць аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ”, дзяржаўтаінспекцыя і аўташкола. На гэты раз спартыўнае супрацьстаянне разгарнулася на плошчы Свабоды горада. Тут было дзе праехацца, паказаць свае спрыт і ўменні ў кіраванні транспартным сродкам, хуткім і дакладным пераадоленні дарожных перашкод! Прытым не выпадкова ўдзельнікам конкурсу перад яго пачаткам былі раздадзены дасціпныя тэкставыя налепкі-памяткі для прымацавання ўнутры аўтамашын паблізу вадзіцельскага месца, якія акцэнтуюць увагу на строгім выкананні правілаў дарожнага руху. Іх уручыў маладым вадзіцелям начальнік АДАІ РАУС Аляксандр Трусаў.Усе, хто выехаў на старт, былі абсалютна свабодныя ў выбары транспартнага сродку. Большасць аддала перавагу заходнееўрапейскім іншамаркам, аднак некаторыя нават маладыя кіроўцы ніяк не могуць развітацца са сваімі старэнькімі расійскімі аўтамабілямі з-за іх надзейнасці і прастаты ў абыходжанні. Такія машыны былі прадстаўлены і на гэтым конкурсе.У ходзе першага этапу спаборніцтваў аўтааматары праязджалі агароджанае металічнымі абмежаваннямі “кальцо” спачатку перадам, а потым задам аўтамашыны, заязджалі ў даволі вузкі “гараж” перадам і задам, пераадольвалі ўсім вядомую “змейку” і ў канцы рабілі паркоўку ў папярэдне вызначаным месцы. За кожную памылку дабаўлялася тры секунды да выніковага часу праходжання трасы, які старанна фіксаваўся суддзямі.Наступныя этапы конкурсу ўяўлялі сабой парныя хуткасныя заезды – сустрэчныя “васьмёркі” і “змейкі”. Яны праводзіліся на тых жа ўмовах падвядзення вынікаў, што і першы этап.Па суме занятых месцаў на ўсіх этапах быў вызначаны пераможца конкурсу. Ім стаў Аляксей Палавінскі з КУВГП “Прывулле”. Другое месца заваяваў Дзмітрый Круглік з рамонтна-механічнага завода. Трэці радок у турнірнай табліцы заняў Руслан Агапонька з ААТ “Лепельскі МКК”.
Мікалай ГАРБАЧОЎ (фота аўтара)На здымку: пераможца конкурсу Аляксей Палавінскі ля сваёй аўтамашыны “ВАЗ-2108”..