Імгненні творчай “Крынічкі”

16 октября 2012

Імгненні творчай “Крынічкі”

Ёсць у літаратурна-музычнага клуба “Выток”, які працуе пры раённым доме культуры, малодшая сястра – “Крынічка”, дзе кіраўнік літаб’яднання Вольга Казакова выхоўвае і клапатліва ўзрошчвае маладую літаратурную змену.

Ёсць у літаратурна-музычнага клуба “Выток”, які працуе пры раённым доме культуры, малодшая сястра – “Крынічка”, дзе кіраўнік літаб’яднання Вольга Казакова выхоўвае і клапатліва ўзрошчвае маладую літаратурную змену. Удзельнікі “Крынічкі” – дзеці малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Нядаўна гурток паэтычнага слова ладзіў у раённай бібліятэцы творчую сустрэчу ”Імгненні, пакладзеныя на словы” -- з вучнямі СШ № 1. Юныя аматары паэзіі і творцы Коля Бруцкі-Стэмпкоўскі, Крысціна Царова, Юля Сільвановіч, Насця Лагойская, Ліза Скавародка, Лера Мальчэўская, Арына Панкратава, Коля Гутнік чыталі свае вершы-прысвячэнні бібліятэцы, роднаму краю, любімым кнігам і г.д. Сустрэча прайшла ў атмасферы цёплай, творчай.

 Віктар ЛЯШЧЫНА,
 На здымку: імгненні творчай сустрэчы.