“Я бачу сэрцам”

25 октября 2012

“Я бачу сэрцам”

Праходзіць выстава фотаработ Сяргея Мартыновіча ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Шэраг арыгінальных твораў, на якіх адлюстраваны яркія жыццёвыя эпізоды, аб’яднаны назвай “Я бачу сэрцам”.

Праходзіць выстава фотаработ Сяргея Мартыновіча ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Шэраг арыгінальных твораў, на якіх адлюстраваны яркія жыццёвыя эпізоды, аб’яднаны назвай “Я бачу сэрцам”.

Сяргей нарадзіўся ў Лепелі. Захапленне фотамастацтвам да яго прыйшло ў юнацкія гады. Свае першыя фотаздымкі рабіў фотаапаратам “Арыён”, для карыстання якім патрэбны былі спецыяльныя навыкі. Сяргей здымаў і самастойна праяўляў фотаплёнкі, рабіў здымкі. Фотапавелічальнік “Юнацтва”, якім калісьці карыстаўся юны фатограф, і зараз напамінае Сяргею аб пачатку творчасці. І хоць прафесія не была звязана з творчасцю, з фотамастацтвам ён не развітваўся. Пасля заканчэння школы набыў спецыяльнасць вадзіцеля ў Лепельскай аўташколе “ДТСААФ”, сем год адпрацаваў слесарам-механікам у ААТ “Аўтатранспартнае прадпрыемства № 14”.

У цяперашні час Сяргей не працуе па прычыне дрэннага зроку. Зараз ён уваходзіць у склад Лепельскай раённай арганізацыі ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Творца з задавальненнем удзельнічае ў разнастайных конкурсах, творчых мерапрыемствах, якія праводзяцца арганізацыяй. Яркія работы Сяргея Мартыновіча неаднаразова можна было пабачыць на арыгінальнай выставе, падрыхтаванай у памяшканні Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. 

Сваё захапленне творчасцю Сяргея Мартыновіча выказалі наведвальнікі выставы. Цёплыя пажаданні фотамастаку выказала яго маці Людміла Уладзіміраўна і ўручыла яму прыгожы букет кветак. Сваімі ўражаннямі падзялілася прыхільніца творчасці Сяргея - загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Алена Памяціха. Ад душы павіншавала творцу, уручыла яму памятны падарунак  жонка Вольга Сакалоўская. Разам са шчырымі словамі віншаванняў бібліятэкар Аліна Фёдарава на памяць аб выставе ўручыла фатографу кнігу аб Лепельскім раёне.

Госці выставы яшчэ доўга не пакідалі фае бібліятэкі, з цікавасцю ўглядаліся ў яркія творы. У кожным з іх -  часцінка душы і сэрца фотамайстра. На першы погляд, простыя сюжэты, якія нараджаюцца ў прыродзе, блізкія і зразумелыя для кожнага - яны ўспрыняты і адлюстраваны сэрцам фотамастака.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.