Юбілей брыгады

9 января 2013

Юбілей брыгады

9 января, Лепель /Соб.инф./. На днях воіны 231-ай артылерыйскай брыгады, што дыслакуецца ў Бароўцы, адзначылі юбілей сваёй вайсковай часці – 30-годдзе з дня яе фарміравання. Было запрошана шмат ганаровых гасцей.

9 января, Лепель /Соб.инф./. На днях воіны 231-ай артылерыйскай брыгады, што дыслакуецца ў Бароўцы, адзначылі юбілей сваёй вайсковай часці – 30-годдзе з дня яе фарміравання. Было запрошана шмат ганаровых гасцей.

231-ы артылерыйскі полк быў сфарміраваны ў снежні 1972 года, знаходзіўся ў складзе 7-ай танкавай арміі, першым яго камандзірам стаў палкоўнік Аляксей Супрунчук. Спачатку часць мела на ўзбраенні звычайныя гарматы, а ў сярэдзіне 1980-ых гадоў была пераўзброена самаходнымі.

За час існавання полк перажываў розныя працэсы: пераўзбраенне, перамяшчэнне, перафарміраванне, але заўсёды яго візітнай карткай былі высокая баявая вывучка, выдатнае захаванне тэхнікі і дысцыпліна. Усе гэтыя якасці не раз паказваліся на палігонных выхадах, пад час вучэнняў і манёўраў як асобна, так і ва ўзаемадзеянні з часцямі і падраздзяленнямі іншых радоў войск.

У пачатку 2000-ных гадоў 231-ы артполк быў зноў перафарміраваны, на гэты раз у артылерыйскую брыгаду, у гэтым званні часць сустрэла свой трыццацігадовы юбілей. Да знамянальнай даты ў часці зрабілі памятны знак – гармата на пастаменце. Проста і сімвалічна. Урачыстае адкрыццё помніка прымеркавалі якраз да юбілею.

Госцем, якому выпаў высокі гонар адкрыць памятны знак, стаў першы камндзір часці палкоўнік у адстаўцы Васіль Аляксеевіч Супрунчук. Пасля кароткага мітынгу і праходжання парадных разлікаў эпіцэнтр свята перамясціўся ў клуб. Там з урачыстай трыбуны было сказана шмат цёплых слоў у адрас воінаў-артылерыстаў.

Гасцямі сталі камандуючы паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем генерал-маёр Андрэй Раўкоў, начальнік ваеннага санаторыя Міхаіл Лях, былыя камандзіры і афіцэры брыгады.

Цёплыя словы прагучалі і ад старшыні райвыканкама Барыса Яфрэмава.

Вайскоўцам падарылі шмат цікавых і карысных падарункаў, выдатнікам службы былі ўручаны граматы і падзякі ад камандавання, салдатам тэрміновай службы – дадатковыя дні да водпуску.

Пасля завяршэння ўрачыстай часткі свята прадоўжылася выступленнем ансамбля песні і танца Узброеных сіл Беларусі.

Пасля святаў заўсёды наступаюць працоўныя будні. У вайскоўцаў пачаўся новы навучальны год, прыбыла маладое папаўненне, якое ў бліжэйшы час павіна авалодаць складанай баявой тэхнікай, адпрацаваць на будучых палігонных выхадах навыкі. Сённяшнія салдаты, прапаршчыкі і афіцэры 231-ай артылерыйскай брыгады, з гонарам працягваюць славутыя традыцыі сваіх папярэднікаў: біць ворага не колькасцю, а ўменнем, любіць і быць заўсёды гатовым абараняць Радзіму.

Васіль МАТЫРКА.

На здымку: першы камандзір 231-ага артылерыйскага палка Аляксей Супрунчук уручае памятны падарунак камандзіру 231-ай артбрыгады Сяргею Коктышу.

Фота аўтара.