Юная спявачка

29 ноября 2010

Юная спявачка

Імя юнай спявачкі, вучаніцы дзіцячай школы мастацтваў Яны Стрэльчанкі добра вядомае жыхарам Лепельшчыны. Сваю першую песню “Буду каралевай” Яна праспявала, калі ёй было ўсяго пяць год. Быццам яркая зорачка, Яна пачала радаваць шматлікіх прыхільнікаў творчасці на святочных канцэртах і гарадскіх святах. Нікога не пакінула раўнадушным яе выступленне на канцэрце, прысвечаным 570-гадоваму юбілею дзіцячай школы мастацтваў, на свяце да 570-гадовага юбілею Лепеля ў летнім амфітэатры, іншых мерапрыемствах. Яна паспяхова выступала ў рэспубліканскім дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Жамчужына”, спявала на сцэне Палаца культуры з Новалукомлі і г.д.

 Сваю першую песню “Буду каралевай” Яна праспявала, калі ёй было ўсяго пяць год. Юная спявачка мэтанакіравана памнажае скарбонку сваіх творчых перамог.

 У красавіку юная спявачка стала лаўрэатам трэцяй ступені на міжнародным конкурсе дзіцячай творчасці “Кубак Еўропы”, стала лаўрэатам завочнага міжнароднага конкурсу “Зоркі новага стагоддзя”. А ў кастрычніку Яна праславіла Лепель на рэспубліканскім конкурсе “Залатая ліра”, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў у Мінску. Ва ўзроставай катэгорыі ад шасці да васьмі год, у намінацыі “Эстрадны вакал, сола” прыняла ўдзел 12 канкурсантаў. Яна выканала дзве песні -- “Буду каралевай” і “Фецюлька”. Выступленне юнай вакалісткі вельмі захапіла як гледачоў, так і членаў журы. Яна стала лаўрэатам другой ступені. Узнагародай для дзяўчынкі сталі Дыплом і статуэтка. Дарэчы, запіс музыкі да двух песень быў зроблены на студыі ў Мінску, у вядомага гукарэжысёра Аляксандра Башарава.

 Творчай энергіяй і мэтанакіраванасцю юнай артысткі можна толькі захапляцца. У свае восем год Яна не толькі цудоўна спявае,  а і выдатна вучыцца ў сярэдняй школе, з задавальненнем іграе на фартэпіяна і займаецца харэаграфіяй.

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ (Фота аўтара)

На здымку: Яна Стрэльчанка сустрэла чарговую перамогу