Юныя даследчыкі

18 апреля 2012

Юныя даследчыкі

Даследчыя працы па розных прадметах падрыхтавалі вучні Заслонаўскай школы. Вераніка Кулік і Ганна Каляганава – аўтары работ па матэматыцы “Законы і заканамернасці свету лічбаў”. Шасцікласніца Злата Кірута даследавала “Уплыў камп’ютара на зрок школьніка”. Дзевяцікласнікі Ганна Міхеева і Яўгеній Рыгус выбралі тэмай даследавання антычныя матывы і вобразы ў вершах Пушкіна. Даследчыцай народнасці мовы паэмы “Тарас на Парнасе” стала дзевяцікласніца Ганна Дудкіна. А Лізавета Дзедзянок падрыхтавала працу па нямецкай мове.

Юныя “навукоўцы” рыхтавалі работы для ўдзелу ў раённым конкурсе вучнёўскіх даследчых работ.

Віктар ЛЯШЧЫНА