Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
17 апреля 2012
Юныя навукоўцы
У сярэдняй школе № 1 адбылася штогадовая навукова-практычная канферэнцыя школьнікаў, на якой было прадстаўлена 11 праектаў. Для ўдзелу было адабрана 11 работ вучняў. Узровень навуковых прац расце з кожным годам.
Работа канферэнцыі праходзіла па секцыях. Так, спачатку праходзіла абарона работ гуманітарнага цыкла –- па рускай, беларускай, англійскай мовах, гісторыі, грамадазнаўству і працоўнаму навучанню. Затым прайшла секцыя па накірунку натуральна-матэматычнага цыкла –- матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі і геаграфіі. Для кожнай работы была падрыхтавана мультымедыйная прэзентацыя. Пры абароне праектаў улічваліся такія крытэрыі, як навуковасць, аналітычная культура, логіка, даследчы падыход, аратарскае мастацтва, шырыня светапогляду і лаканічнасць.
Першае месца па матэматыцы занялі праекты вучаніцы 9 ”А” класа Юліі Дзівінай, Ірыны Васілеўскай на тэму “Геаметрычныя метады ў жывапісе сусветных мастакоў і дзіцячых малюнках”.
Па гісторыі высока ацэнена работа вучня 9 ”В” класа Ільі Фацюшчанкава на тэму “Поўны георгіеўскі кавалер Дамінік Вікенцьевіч Канопка”.
Першае месца па беларускай літаратуры заняла работа вучаніцы 9 “В” класа Святланы Мазго “Колеры і кветкі ў творчасці Максіма Багдановіча”.
Мы ганарымся поспехамі сваіх школьных сяброў і ўпэўнены, што наперадзе іх чакае яшчэ шмат перамог.
Васіль КУБАР,вучань сярэдняй школы № 1