Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
12 сентября 2013
Каб зіма не застала знянацку
На балансе ўчастка кацельных і цеплавых сетак КУВП ЖКГ “Лепель” 13 кацельняў у горадзе і раёне. Гэта перш за ўсё цэнтральная гарадская кацельня, якая забяспечвае ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне большай часткі жыллёвага фонду Лепеля, асноўнай колькасці прадпрыемстваў, устаноў. Шэраг вытворчых і сацыяльных аб’ектаў у нашым горадзе ацяпляюцца, на іх паступае гарачая вада з кацельняў электрамеханічнага завода, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, цэнтральнай раённай бальніцы і абласной бальніцы для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарата. Акрамя таго, для сельскіх жыхароў працуюць кацельні нашага камунальнага прадпрыемства ў Стаях, Поўсвіжы, Слабадзе, Домжарыцах, Пышна, Валосавічах і Грыгаравічах. Усяго на ўчастку кацельных і цеплавых сетак рупяцца больш як 80 чалавек, а непасрэдна перад самім пачаткам новага ацяпляльнага сезона іх колькасць будзе нават некалькі павялічана.
Па падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду праведзены прафілактычны рамонт усяго кацельнага абсталявання. Устаноўлены новыя, сучасныя помпы ў кацельнях прадпрыемства меліярацыйных сістэм, у Слабадзе і Грыгаравічах. Гэтыя помпы вельмі эканамічныя, спажываюць меней электраэнергіі, дазваляюць эканоміць энергетычныя рэсурсы.
Больш чым 140 шматкватэрных дамоў абслугоўваецца ў горадзе і раёне, да іх пракладзены цеплавыя сеткі агульнай працягласцю ў 61,8 кіламетраў. Апрасаваны сістэмы ацяплення 35 жылых дамоў, зроблена гідрапнеўматычная прамыўка ўсіх цеплатрас. Заменены асобныя участкі цепласетак, агульная даўжыня якіх складае больш аднаго кіламетра.
Па гарачаму водазабеспячэнню устаноўлены новыя, пласцінкавыя бойлеры ў шматкватэрных жылых дамах па вуліцах Савецкая, 73а и Максіма Горкага, 27. Будзе зманціраваны такі бойлер і ў жылым доме па вуліцы Калініна,66а.
Для надзейнага гарачага водазабеспячэння ў цэнтральнай кацельні цяпер працуе адзін кацёл на мясцовым паліве.
На цэнтральнай кацельні зараз функцыянуе і газапоршневая ўстаноўка, якая, акрамя ўсяго іншага, выпрацоўвае танную электраэнергію.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.