Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
13 января 2012
“Калядачкі – бліны, аладачкі…”
Каляды – светлае народнае свята, якое праводзіцца ў Лепелі на плошчы Свабоды і заўсёды бывае мнагалюдным. Сёлета і з надвор’ем пашанцавала. Напярэдадні яшчэ была адліга, ішоў мокры снег, было сыра, слотна, аднак ноччу крыху падмарозіла, а з раніцы лёгкі ветрык разагнаў цёмныя хмары, выглянула сонейка. Па перыметру цэнтральнай плошчы нашага горада былі з густам абсталяваны калядныя хаткі прадпрыемстваў і ўстаноў Лепеля, а іх ветлівыя, святочна апранутыя гаспадыні запрашалі ўсіх жадаючых зайсці і паспытаць смачныя калядныя стравы.
У калядных гуртах можна было ўбачыць “казу”, паколькі без яе проста немагчыма ўявіць сабе гэты традыцыйны народны абрад. Тут жа былі механоша, музыка, “цыганы”, іншыя святочныя персанажы са сваім рыштункам. Улічваючы, што згодна з усходнім календаром 2012 год лічыцца годам дракона – гэтаму казачнаму персанажу таксама знайшлося месца сярод калядоўшчыкаў.
Сем святочных вазкоў, запрэжаных коньмі, каталі дзяцей і дарослых. Паўсюдна быў чутны вясёлы гоман і радасны смех, паколькі было чым заняцца, цікава правесці свой вольны час.
А з імправізаванай сцэны даносіліся спевы ўдзельнікаў мастацкай самадзейнасці, гучалі калядныя жарты, абуджала наваколле бадзёрая музыка.
За разнастайнымі каляднымі забавамі непрыкметна бег час. Паступова яркае, іскрыстае сонца рухалася па небасхілу. Аднак людзі не спяшаліся разыходзіцца.
Лепшыя ўдзельнікі свята былі заахвочаны. Узнагароджанне праводзіў намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Нікіцін. Дыплом першай ступені атрымалі прадстаўнікі малочнакансервавага камбіната, другой ступені -- дзяржпрафліцэя. А дыплом трэцяй ступені дастаўся аграрна-тэхнічнаму каледжу. Акрамя таго, падзяк былі ўдастоены электрамеханічны завод, прадпрыемства меліярацыйных сістэм, ПМК-75, хлебазавод, АТП-14, райбальніца, аблпсіхбальніца, ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, КУВСГП “Лепельскае”, раённая спажывецкая кааперацыя, ваенсэрвіс, індывідуальны прадпрымальнік Павел Фядзьковіч, усе тры аддзяленні банкаў.