Калядны кубак

16 января 2012

Калядны кубак

У Мінску адбыліся рэспубліканскія спаборніцтвы розыгрышу 11-га Каляднага кубка па таэквандо. Сярод дзяўчат ва ўзросце 10-11 гадоў у комплексе фармальных практыкаванняў “Туль” упэўнена перамаглі лепяльчанкі Ксенія Галуза і Анастасія Тухта. Яны ж паказалі лепшы вынік і ў парным паказальным выступленні мадэльнай “Спарты”. Акрамя таго, у “Спарынгу”, выступаючы ў сваіх вагавых катэгорыях, нашы дзяўчаты таксама прадэманстравалі высокі ўзровень спартыўнага майстэрства: занялі другія месцы.

 

 У “Спарынгу” вызначыўся Сяргей Крывіцкі, які сярод сваіх равеснікаў (8-9 гадоў) перамог у вагавай катэгорыі звыш 35 кілаграмаў і заваяваў трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 35 кілаграмаў. Ва ўзроставай групе 10-11-гадовых падлеткаў заняў ганаровае другое месца Аляксандр Сямёнаў. На трэцюю прыступку п’едэстала гонару ўзняўся ў змаганні са спартсменамі 12-14 гадоў Улад Машара.