Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
28 марта 2012
Камерцыйнае жыллё
У 2011 годзе на Лепельшчыне было пабудавана 273 кватэры (агульнай плошчай 19258 квадратных метраў), у тым ліку 220 кватэр для жыхароў горада і раёна, якія стаялі на чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў. Акрамя таго, летась індывідуальнымі забудоўшчыкамі завершана ўзвядзенне прыватных дамоў сядзібнага тыпу агульнай плошчай 5579 квадратных метраў.
Аднак сёлета да 5 млн. 600 тыс. рублёў павялічыўся сярэдні кошт аднаго квадратнага метра ўзводзімага жылля ў шматкватэрных дамах і змяніліся ўмовы крэдытавання жыллёвага будаўніцтва. Таму, каб не зменшыць тэмпы ўзвядзення жылля ў Лепелі і раёне, разглядаецца пытанне аб магчымасці будаўніцтва ў шматкватэрных дамах і камерцыйнага жылля. Яго могуць весці нават тыя, хто не стаіць на чарзе для паляпшэння жыллёвых умоў, але жадае забяспечыць больш высокую якасць свайго жыцця і мае для гэтага адпаведныя фінансавыя сродкі. На гэтых умовах прадастаўлена права ўзвядзення камерцыйнага жылля нават і замежным грамадзянам.
Для вывучэння аб’ёма будаўніцтва жадаючым будаваць камерцыйнае жыллё трэба звяртацца з заявай у раённы выканаўчы камітэт або на сайт райвыканкама lepel.vitebsk-region.gov.by
Аляксандр ШЫДЛОЎСКІ, намеснік старшыні райвыканкама