Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
14 сентября 2012
Канцэрт эстраднай зоркі
14 сентября, Лепель /Соб.инф./. Імя беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна вядомае многім прыхільнікам эстраднай творчасці.
14 сентября, Лепель /Соб.инф./. Імя беларускага спевака Дзмітрыя Калдуна вядомае многім прыхільнікам эстраднай творчасці. Прыемны тэмбр голасу, выканаўчае майстэрства і артыстызм, абаяльнасць і ўменне заводзіць залу -- усе гэтыя рысы выдатна спалучаюцца ў асобе эстраднага выканаўцы, што ўжо даўно заваяваў сэрцы гледачоў у многіх краінах. Песням, якія выконвае Дзмітрый, уласцівыя своеасаблівая манера выканання і каларыт. Яны нікога не пакідаюць раўнадушным.
З кожным годам творчая зорка Дзмітрыя разгараецца ўсё ярчэй. Сваімі вакальнымі здольнасцямі і артыстызмам малады спявак проста заварожвае сэрцы гледачоў. Дзмітрый з’яўляецца ўдзельнікам фестываляў “Маладзечна-2005” і “Славянскі базар у Віцебску”, пераможцам праекта Першага Канала “Фабрыка Зорак-6”, фіналістам конкурсу “Еўрабачанне 2007”. Акрамя таго, Дзмітрый стаў лаўрэатам прэміі “Залаты грамафон” і пераможцам конкурсу “Гукавая дарожка”.
Свой чарговы сюрпрыз Дзмітрый падрыхтаваў для жыхароў нашага раёна. 19 верасня ў 18 гадзін на гарадскім стадыёне адбудзецца канцэрт Дзмітрыя Калдуна. У кожнага з гледачоў будзе выдатная магчымасць пачуць любімыя песні ў жывым выкананні і атрымаць шмат прыемных уражанняў.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.