Канцэрт у санаторыі

23 июля 2012

Канцэрт у санаторыі

23 ліпеня, Лепель /Уласн.інф./.  Кожны месяц работнікі Старалядненскага сельскага Дома культуры рыхтуюць прыемны сюрпрыз для адпрачывальнікаў дзяржаўнай установы “Лепельскі ваенны санаторый”. Шмат прыемных уражанняў пакінуў у гледачоў і апошні канцэрт сельскіх артыстаў. Сваю праграму прадставілі ўдзельнікі групы “Вясёлы экспрэс” –- выканаўцы Дзяніс Аблавушка, Іна Шалак, Алеся Гайсёнак і Валерый Кунавіч. Развесяліла гледачоў гумарэскамі Людміла Усовік. Выдатную сцэнічную афарбоўку мерапрыемства зрабіла вядучая Таццяна Белаглазава. На працягу выступлення артыстаў не сціхалі шчырыя апладысменты.