Капітальны рамонт жылля

21 февраля 2011

Капітальны рамонт жылля

 -- Капітальнаму рамонту жылых дамоў, іх рэканструкцыі і мадэрнізацыі ЛКУВП ЖКГ “Лепель” надае вялікую ўвагу, -- адзначыла начальнік вытворча-тэхнічнага сектара прадпрыемства Алена Крышчык. – За мінулую пяцігодку было зроблена многае не толькі ў горадзе, але і ў той частцы раёна, якую абслугоўваюць нашыя работнікі камунальнай гаспадаркі.

 У 2006 годзе былі адрамантаваны дахі ў дамах 84 “а” па вуліцы Калініна і 85 “а”па вуліцы Войкава, а таксама ў дамах, размешчаных у сельскай мясцовасці: 4 па вуліцы Цэнтральная ў Домжарыцах і 65 па вуліцы Школьная ў Грыгаравічах. У Лепелі была праведзена мадэрнізацыя дома 81 па вуліцы Войкава і распачаты капітальны рамонт дома 40 па вуліцы Інтэрнацыянальная.

 У 2007 годзе адрамантаваныя стрэхі з’явіліся ў горадзе на дамах 80 і 82 “а”па вуліцы Калініна, быў завершаны капітальны рамонт дома 40 па вуліцы Інтэрнацыянальнай. Належным чынам быў даведзены да ладу, капітальна адрамантаваны дом 1 па вуліцы Садовай у Домжарыцах. Будаўнікі ў горадзе прыступілі да рамонту дамоў 15 па вуліцы Партызанская і 45 па вуліцы Інтэрнацыянальная.

 -- Якімі найбольш важнымі вынікамі быў адзначаны чарговы рамонтны перыяд?
 -- У 2008-2009 гадах у Лепелі ў доме 15 па вуліцы Партызанская рамантаваўся дах, былі заменены вокны, уцеплены фасад будынка, зроблены агульнабудаўнічыя работы, выканана замена вонкавых і ўнутраных інжынерных сетак водазабеспячэння і каналізацыі, ажыццёўлена абуладкаванне цеплапункта, падключэнне дома да прыроднага газу, добраўпарадкаванне. На капітальны рамонт гэтага дома было накіравана ў 2008 годзе 336,3 млн. рублёў, у 2009-ым – 222,3 млн. рублёў.

 У 2008 годзе распачаўся капітальны рамонт даха і цеплапункта дома 17 па вуліцы Партызанская. Спачатку быў зроблены дах за 75,8 млн. рублёў, затым на абуладкаванне цеплапункта пайшло больш 20 млн. рублёў.

 Наогул, 2008 год стаў “ураджайным” на рамонт дахаў ў гарадскіх дамах: 4 “а” па вуліцы Міра, 29 па вуліцы Інтэрнацыянальная, 49 па вуліцы Савецкая, 52 і 54 па вуліцы Чуйкова, 79 і 81 па вуліцы Калініна. Распачата цеплавая рэабілітацыя дома 54 па вуліцы Інтэрнацыянальная, падведзены вонкавы газаправод да дома 45 па вуліцы Савецкая, ажыццёўлена тэхнічнае абследаванне дома 68 па вуліцы Калініна.

 Працягваліся капрамонт і мадэрнізацыя інжынерных сетак дома 45 па вуліцы Інтэрнацыянальная. Толькі ў 2009 годзе на гэта пайшло 327, 3 млн. рублёў.

 У 2009 годзе былі завершаны цеплавая рэабілітацыя дома 54 па вуліцы Інтэрнацыянальная, рамонт дахаў дамоў 52 і 54 па вуліцы Чуйкова. Працягвалася абуладкаванне дахаў дамоў 29 па вуліцы Інтэрнацыянальная і 79 па вуліцы Калініна. У Домжарыцах больш 55 млн. рублёў было выкарыстана на рамонт дома 4 па вуліцы Цэнтральная. Усяго ў 2009 годзе на ўсе вышэйназваныя работы пайшло 794 млн. рублёў.

 Працягвалася ўцяпленне будынка, замена сістэм водазабеспячэння, каналізацыі і цэнтральнага ацяплення дома 45 па вуліцы Інтэрнацыянальная. На гэта летась выдаткавана 196, 8 млн. рублёў.

 Рамантаваліся дахі і казыркі пад’ездаў гарадскіх дамоў 79 і 81 па вуліцы Калініна, 29 па вуліцы Інтэрнацыянальная, праводзілася рэканструкцыя дахаў дамоў 27 і 29 па вуліцы Маладзёжнай у Слабадзе. Мадэрнізаваліся цеплапункты дамоў 113 і 119 па вуліцы Чуйкова, 70, 79, 81 і 92 па вуліцы Калініна, 29 і 34 па вуліцы Інтэрнацыянальная, 4 па вуліцы Школьная і 122 па вуліцы Войкава.

 Усяго на капітальны рамонт у 2010 годзе было выдаткавана 904,8 млн. рублёў. Прытым, толькі крыху больш палавіны гэтых сродкаў склалі адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт, а астатнія грошы былі выдзелены з бюджэту.

 -- Што намечана на 2011 год?
 -- У Лепелі будзе весціся капітальны рамонт і мадэрнізацыя дамоў 45 і 38 па вуліцы Інтэрнацыянальная, капрамонт дома 68 па вуліцы Калініна. Запланаваны рамонт дахаў дамоў 138 па вуліцы Барысаўскі тракт, 126 па вуліцы Войкава (з элементамі мадэрнізацыі) і 3 па вуліцы Гагарына. Будуць рамантавацца балконы дома 112 па вуліцы Барысаўскі тракт. Усяго на выкананне работ мяркуецца накіраваць 999,42 млн. рублёў, з якіх адлічэнні грамадзян на капітальны рамонт складуць 684,4 млн. рублёў, а асігнаванні бюджэту – 315,02 млн. рублёў.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.