Одно окно
Обращения граждан и юрлиц
Официальные документы
Справочная информация
Единый день информирования
SMS-вопрос
Официальное опубликование
Общественные обсуждения
Охрана труда
Комиссия по противодействию коррупции
Гуманитарное сотрудничество
Местные бюджеты
Наблюдательная комиссия
Пустующие и ветхие дома
Важная информация
О психологическом собеседовании
4 января 2013
Капрызы надвор’я
Перад навагоднімі святамі надвор’е прынесла чарговы сюрпрыз – пасля некалькіх дзён 20-градусных маразоў раптам пацяплела. Пераход да тэмператур блізкіх да нуля адбыўся даволі хутка, крыху больш, як за суткі, што не змагло не адбіцца негатыўным чынам.
Першыя адмоўныя наступствы адзначылі метэазалежныя людзі, рэзкія перапады атмасфернага ціску выклікалі перапады ціску крывянога. Пачасціліся звароты да медыкаў.
Большай асцярогі патрабуе ваджэнне аўтамабіляў пры падобных умовах надвор’я, бо рэзка павышаецца рызыка дарожна-транспартных здарэнняў. Дарожныя службы ўзмоцнена апрацоўваюць вуліцы і трасы супраць абледзянення. Супрацоўнікі ДАІ праяўляюць больш пільную ўвагу на асабліва аварыйна-небяспечных участках.
Для азімых сельскагаспадарчых культур рэзкія перапады надвор’я таксама не нясуць нічога добрага: у выніку далейшага больш працяглага пацяплення снежнае покрыва можа стаць занадта тонкім, а то і ўвогуле растаяць. Наступныя маразы пры недахопе снегу на палях могуць істотна нашкодзіць пасевам. Паводле паведамленняў сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні захаваецца няўстойлівае надвор’е, тэмпература паветра будзе вагацца каля нуля. Васіль МАТЫРКА.